Ад 1 студзеня 2015 году ў Расеі ўступіла ў сілу норма заканадаўства, якая абавязвае здаваць іспыты на веданьне расейскай мовы, гісторыі і культуры. Замежнікам, якія жадаюць атрымаць від на жыхарства або расейскае грамадзянства, неабходна прайсьці тэставаньне.