Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка перадала сваю кнігу Сьвятлане Алексіевіч: «Беларусцы ад украінкі. Любіце свой народ»


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Напярэдадні гадавіны «Рэвалюцыі годнасьці» супрацоўнікі амбасады Ўкраіны ў Беларусі перадалі беларускай пісьменьніцы, ляўрэатцы сёлетняй Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлане Алексіевіч кнігу «Моцнае імя Надзея» («Сильне ім’я Надія») ад Надзеі Саўчанкі. Вось ужо амаль паўтара года ўкраінскую лётчыцу трымаюць у расейскім палоне.

«Простыя, але дужа важныя словы, якія на знак павагі да творчасьці Сьвятланы Алексіевіч напісала Надзея Саўчанка, — гэта шчырая падзяка за падтрымку: «Беларусцы ад украінкі. Любіце свой народ, сваю Бацькаўшчыну і заставайцеся Чалавекам!». Гэтыя рысы, перакананая сама Надзея, — агульныя паміж украінкай і беларускай, паміж дзьвюма моцнымі духам жанчынамі», — паведамляе ўкраінская амбасада ў Беларусі.

Адрас адпраўніка: Надзея Саўчанка, турма, г. Новачаркаск, Растоўская вобл., Расея.

Як расказалі ва ўкраінскай дыпмісіі, Сьвятлана Алексіевіч была надзвычай узрушаная весткай ад Надзеі Саўчанкі і падзякавала за кніжку.

Неўзабаве пасьля абвяшчэньня пра ўзнагароджаньне Нобэлеўскай прэміяй Сьвятлана Алексіевіч адрасавала Надзеі Саўчанцы наступныя словы:

Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

«Для жыцьця нам усім неабходная мужнасьць, але і бяз пэўнага ідэалізму сёньня ня выжыць — асабліва Надзеі, якая апынулася ў вельмі складанай жыцьцёвай сытуацыі. Мужнасьці ёй не займаць; ідэалізмам была яе галадоўка. Тысячы людзей хацелі б ёй дапамагчы — рускіх, беларускіх людзей, іншых людзей ва ўсім сьвеце — але ўсе яны бездапаможныя. Такія аўтарытарныя сыстэмы — яны робяць людзей бездапаможнымі... Адсюль маё пажаданьне да Надзеі — аб мужнасьці ідэалізму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG