Падзеі ў Каталёніі нагадалі, што гішпанская карона не ўпершыню апынаецца перад фактам непадпарадкаваньня зьняволеных ці далучаных народаў. Ад пачатку ХІХ і да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя з-пад яе апекі адна за адной павыходзілі калёніі ў Эўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы, Азіі, Акіяніі.