Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восень патрыярхаў. У Менску адкрылася фотавыстава пра найлепшых людзей беларускага мастацтва


На выставе «Сяброў маіх цудоўныя абліччы»
На выставе «Сяброў маіх цудоўныя абліччы»

У менскай галерэі Artel пачала працу выстава вядомага фатографа Яўгена Коктыша пад назвай «Сяброў маіх цудоўныя абліччы». Прысьвечаная яна выдатным беларускім мастакам.

Ад 1976 году Яўген Коктыш пачаў стала супрацоўнічаць з агульнасаюзным Агенцтвам друку «Новости» (АПН), вынікам працяглай дзейнасьці на міжнародным узроўні стаў аб’ёмісты фотаархіў самых яскравых прадстаўнікоў свайго часу.

Менавіта тады ў яго завязаліся шчыльныя кантакты са славутымі літаратарамі і мастакамі, у ліку якіх Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Заір Азгур, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Віктар Грамыка, Уладзімер Тоўсьцік, Яўген Кулік, Георгі Скрыпнічэнка, Мікола Селяшчук, Уладзімер Савіч ды многія іншыя. Шмат хто зь іх адышоў ужо ў іншы сьвет, але засталіся іх выявы на фотапаперы.

Народны мастак Беларусі Міхаіл Савіцкі
Народны мастак Беларусі Міхаіл Савіцкі
Народны мастак Арлен Кашкурэвіч
Народны мастак Арлен Кашкурэвіч
Народны мастак Беларусі Аляксандар Кішчанка
Народны мастак Беларусі Аляксандар Кішчанка
Мастак Віктар Маркавец
Мастак Віктар Маркавец
Мастак Уладзімер Савіч, апантаны аматар футболу
Мастак Уладзімер Савіч, апантаны аматар футболу

Усяго на экспазыцыі прадстаўлена больш за 100 унікальных здымкаў, якія ахопліваюць пэрыяд апошніх 40 гадоў. Многія з гасьцей пазнавалі сябе маладымі, у самым пачатку свайго творчага шляху.

Адкрываючы выставу, старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца агучыў навіну, якую прысутныя сустрэлі гучнымі аплядысмэнтамі: за асаблівыя заслугі перад мастацкай супольнасьцю Яўген Коктыш прыняты ў ганаровыя сябры прафэсійнага аб’яднаньня.

Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца
Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца

«Мы зь Яўгенам знаёмыя больш за 40 гадоў, і ўвесь гэты час ён абсалютна сьціпла робіць сваю справу, — адзначыў Рыгор Сітніца. — Але паступова ягоная дзейнасьць набыла агульнанацыянальную значнасьць, бо сёньняшняя выстава — гэта, па сутнасьці, зафіксаваная гісторыя мастацтва Беларусі. Можа, крыху патасна, але сапраўды так. З улікам гэтага я прапанаваў сваім калегам — і яны адзінагалосна мяне падтрымалі — каб Яўген Коктыш стаў ганаровым сябрам Беларускага саюзу мастакоў».

Патрыярх беларускага мастацтва Леанід Шчамялёў, 2017 год
Патрыярх беларускага мастацтва Леанід Шчамялёў, 2017 год
Народны мастак Беларусі Май Данцыг
Народны мастак Беларусі Май Данцыг
Якуб Хайрулін дорыць Георгію Паплаўскаму ягоны партрэт
Якуб Хайрулін дорыць Георгію Паплаўскаму ягоны партрэт
Мастакі Анатоль Бараноўскі і Віктар Барабанцаў
Мастакі Анатоль Бараноўскі і Віктар Барабанцаў
Мастак Алесь Ксяндзоў і ягоныя музы
Мастак Алесь Ксяндзоў і ягоныя музы

Любімага дзеда Жэню са значнай падзеяй павіншавалі ўнучкі, якія выканалі ў дуэце некалькі клясычных нумароў на скрыпцы і цымбалах. З Масквы разам зь сям’ёй прыехаў сын Кірыл, беларускі і расейскі палітоляг.

А калега Яўгена Коктыша, фотамастак Георгі Ліхтаровіч, замест узьнёслых прамоваў прысьвяціў сябру чатырохрадкоўе з аўтарскай сэрыі «Ліхтарыкі». Тут уся сутнасьць працы фотахраніста:

Фатограф-летуценьнік са зьдзіўленьнем
«Кантролькі» ўласных здымкаў разглядаў.
Ніколі не хацеў спыняць імгненьне.
А ўсё жыцьцё спыняў, спыняў, спыняў...

Дырэктар Нацыянальнага музэю Ўладзімер Пракапцоў
Дырэктар Нацыянальнага музэю Ўладзімер Пракапцоў
Мастак Алесь Суша
Мастак Алесь Суша
Мастак Уладзімер Стэльмашонак
Мастак Уладзімер Стэльмашонак
Мастак Мікола Селяшчук
Мастак Мікола Селяшчук
Мастак Мікола Кірэеў
Мастак Мікола Кірэеў

Мастацкі крытык Пётра Васілеўскі падкрэсьліў, што ўспрымае Яўгена Коктыша найперш як асобу, якая ўсё сваё жыцьцё робіць неацэнную справу. Разуменьне яе значнасьць прыходзіць толькі цяпер.

«Гэта вялікі талент — трапіць у патрэбны час у патрэбнае месца, зафіксаваць для гісторыі падзею ці чалавека, — гаворыць Пётра Васілеўскі. — Таму Яўген Коктыш — гэта той чалавек, які робіць сваё, але робіць для ўсіх. Дастаткова некалькі хвілінаў кантактаваньня зь ім, каб скласьці ўражаньне пра ягоную гістарычную місію».

Здымкі Яўгена Коктыша экспануюцца ў галерэі Artel, дзе звычайна выстаўляюцца мастакі. Ягоны выпадак — рэдкае, але лягічнае выключэньне.

Гаспадыня галерэі Artel Маргарыта Красьнеўская
Гаспадыня галерэі Artel Маргарыта Красьнеўская
Мастачка Зоя Літвінава
Мастачка Зоя Літвінава
Мастачка Надзея Лівінцава
Мастачка Надзея Лівінцава
Мастачка Зоя Луцэвіч і кінарэжысэр Надзея Гаркунова
Мастачка Зоя Луцэвіч і кінарэжысэр Надзея Гаркунова

Мастак Валер Шкаруба з дачкой-мастачкай Вольгай
Мастак Валер Шкаруба з дачкой-мастачкай Вольгай

Гаспадыняй тут — Маргарыта Красьнеўская. Колісь яна мела пасьпяховы будаўнічы бізнэс, цяпер на пэнсіі. Менавіта зь яе ініцыятывы стары будынак заводзкай лябараторыі быў пераабсталяваны ў месца сустрэчы творцаў і аматараў жывапісу.

«У нас шмат цудоўных мастакоў, творцаў, наогул цудоўных людзей, — кажа спадарыня Маргарыта. — Але значная частка насельніцтва нічога з гэтых выдатных работ ня бачыць. Таму ўнутры мяне заўсёды жыло жаданьне папулярызацыі беларускага мастацтва, я імкнулася арганізоўваць выставы, старалася дапамагаць нашым мастакам. І спадзяюся, што ў нейкай ступені мне гэта ўдаецца. Паколькі я ўжо на пэнсіі, зьявілася больш часу, каб займацца сваім хобі, прыносіць задавальненьне людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу».

Прысутныя на імпрэзе, бальшыня якіх зафіксавана ў здымках Яўгена Коктыша розных часоў, у сваіх выступах выказвалі пажаданьне, каб выстава выправілася ў «турнэ» па Беларусі, а бясцэнныя кадры ўвасобіліся ў альбом. І прыйшлі да высновы, што на добрую справу ня грэх і скінуцца.

Народны мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка
Народны мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка
Народны мастак Беларусі Ўладзімер Тоўсьцік
Народны мастак Беларусі Ўладзімер Тоўсьцік
Мастак Уладзімер Савіч
Мастак Уладзімер Савіч
Скульптар Яўген Колчаў
Скульптар Яўген Колчаў
Мастак Руслан Вашкевіч
Мастак Руслан Вашкевіч

Яўген Коктыш нарадзіўся ў Ляхавіцкім раёне ў чэрвені 1940 году. Пасьля службы ў войску вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце на спэцыяльнасьці «энэргетыка». Працаваў інжынэрам-канструктарам у аддзеле фізыкі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук. У гэты час захапіўся фатаграфіяй, друкаваўся ў газэтах «Комсомольская правда», «Знамя юности», «Чырвоная змена», часопісе «Работніца і сялянка», быў заўсёднікам Менскага фатаклюбу.

Фатограф Яўген Коктыш
Фатограф Яўген Коктыш

У 1976 годзе фатограф Юры Іваноў запрасіў калегу ў агульнасаюзнае Агенцтва друку «Новости» (АПН). Гэта ўжо быў выхад на міжнародны ўзровень — холдынг аб’ядноўваў 27 часопісаў, 19 газэтаў, ахоп 175 краінаў. Патрабавалася знаходзіць сюжэты, якія хацелі б набываць замежныя падпісчыкі. Візытоўкамі Беларусі сталі тагачасныя «глыбы» — Быкаў, Адамовіч, Паплаўскі, Савіцкі, Шчамялёў, Вашчанка, Кішчанка, Селяшчук.

Фотакарэспандэнтам АПН Яўген Коктыш адпрацаваў практычна да развалу СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG