Ён паспрабаваў сябе ў самых розных сфэрах: музыцы, мастацтве, тэалёгіі, дызайне, выкладаньні. Лячыўся ў анкацэнтры і вучыўся ў Нямеччыне, плаваў на акіянскім лайнэры, расчараваўся ў горадзе і знайшоў сябе ў вёсцы, экспэрымэнтуе ў хатняй студыі і марыць граць у сядзібе Агінскага.