Беларускі авіятар і інструктар з больш чым 30-гадовым стажам палётаў — зь іх два дзясяткі гадоў на розных мадэлях Boeing — падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем праблем амэрыканскіх самалётаў новага пакаленьня 737 MAX 8.
Пахаваньне знойдзеных у 2017 годзе на Гедымінавай гары ў Вільні парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага перанесьлі на восень.
«Я веру ў мары і самаадданую працу», — дэвіз маладой спартоўкі з Горадні, якая не сьвяткуе 8 сакавіка.
Аляксандар Лукашэнка не шкадуе рэвэрансаў у бок «лепшай паловы чалавецтва». Пра жанчын ён гаворыць з царкоўнага амбону і на ведамасных нарадах; прыгажуні мадэльнай зьнешнасьці суправаджаюць яго на хакейных матчах і ў перамовах.
Пасьля таго як Лукашэнка прапанаваў эканамісту Яраславу Раманчуку ўзначаліць збанкрутаваны калгас, той, са свайго боку, прапанаваў запрасіць у Беларусь 10 эканамістаў, якія ўратавалі ад банкруцтва не адну краіну сьвету.
Мазаіка часоў Савецкага Саюзу трапіла пад дэкамунізацыю?
Што і дзе варта паглядзець у месцах, дзе віруе беларускае жыцьцё? Свабода дапамагае арыентавацца ў багацьці выбару.
Да 30-х угодкаў вываду савецкіх войскаў з Аўганістану, які завершыўся 15 лютага 1989-га, Свабода падрыхтавала сэрыю публікацый, дзе сваім досьведам падзяліліся беларускія ўдзельнікі тагачасных падзеяў — шарагоўцы, афіцэры, дарадцы.
Вандроўка ў Швэцыю навяла Аляксея Марачкіна на філязофскія роздумы. У кнізе падарожных нататак ён параўноўвае са Швэцыяй сваю малую радзіму — вёску Папоўшчына на Чэрыкаўшчыне, і вялікую — Беларусь.
Рэжысэр Аляксандар Меліхавец расказаў Свабодзе, як узяўся за экранізацыю аднайменнага апавяданьня Быкава, чаму здымкі расьцягнуліся на 10 гадоў і навошта кінатэатры патрабуюць ад яго авансу за поўную залю.
Гісторыя Беларусі апошніх дзесяцігодзьдзяў у кіна- і відэастужках, якую сабраў менскі актывіст БНФ і самадзейны апэратар Сяргей Чырык, зьберагаецца ў яго дома на сотнях касэт. Гэта кілямэтры нацыянальнай памяці, — перакананы аўтар прыватнага відэаархіву.
Да 30-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану Свабода падрыхтавала цыкль матэрыялаў пра тыя падзеі і іх беларускіх удзельнікаў. Апошняя гісторыя — пра былога дарадцу ЦК КПСС пры аўганскіх партыйных структурах Іосіфа Навумчыка.
Бард, актор, шоўмэн Віктар Шалкевіч нечакана пабагацеў на сваяцкія сувязі. Перад нядаўнім 60-гадовым юбілеем яго адшукала маскоўская прадпрымальніца Ларыса Назарэнка.
У памяшканьні Беларускага саюзу дызайнэраў у Менску прайшла аднадзённая выстава-інсталяцыя «Вэтэраны за мір. Груз 300», прысьвечаная 30-годзьдзю вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.
15 лютага споўнілася 30 гадоў завяршэньня вываду савецкіх войскаў з Аўганістану. З гэтай нагоды Свабода распытала пра аўганскі досьвед Сьвятлану Алексіевіч — ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, аўтарку кнігі «Цынкавыя хлопчыкі» пра гэтую вайну.
Да 30-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану, якое адзначаецца 15 лютага, Свабода публікуе цыкль матэрыялаў пра тагачасныя падзеі і іх беларускіх удзельнікаў.
Ляўрэтка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію Свабодзе пракамэнтавала выказваньні вышэйшых дзяржаўных асобаў пра вытокі стаўпецкай трагедыі.
Падчас сустрэчы з моладзьдзю ў менскай архікатэдры Найсьвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сярод іншага адказаў на пытаньні, зьвязаныя з моўнай сытуацыяй у Каталіцкай царкве.
90-гадовы юбілей адзначае Леанід Лыч — доктар гістарычных навук, прафэсар, публіцыст, аўтар нашумелай працы «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў як варыянт захаваньня іх этнакультурнай самабытнасьці».
Небаявыя страты савецкіх салдат, расстрэлы кішлакоў, наркотыкі і кантрабанда ў трунах — рэаліі вайны Савецкага Саюзу ў Аўганістане 1979–1989 гадоў у аповедзе баявога афіцэра Віктара Сівохіна.
Загрузіць яшчэ