Лідэры апазыцыі Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Рыгор Кастусёў ды іншыя зьбіраюцца змагаюцца за дэпутацкія мандаты.
На 84-м годзе памёр Васіль Сёмуха — беларускі перакладчык зь нямецкай, польскай, латыскай, лацінскай, гішпанскай, нарвэскай, армянскай, украінскай ды іншых моваў сьвету.
Што і дзе варта паглядзець у месцах, дзе віруе беларускае жыцьцё? Свабода дапамагае арыентавацца ў багацьці выбару.
Першага лютага на сцэне менскага Моладзевага тэатру эстрады пасьля 5 гадоў перапынку дасьць канцэрт гурт «У нескладовае» — аўтарскі праект музыкі і выканаўцы Рамана Арлова.
Да 30-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану, якое будзе адзначацца 15 лютага, Свабода публікуе цыкль матэрыялаў пра тагачасныя падзеі і іх беларускіх удзельнікаў.
У Менску пакажуць творы нямецкага мастака Германа Штрука, які вучыў Марка Шагала тэхніцы літаграфіі.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч узяўся дапамагчы з завяршэньнем будаўніцтва мэмарыялу ахвярам Першай сусьветнай вайны ў Смаргонях на Горадзеншчыне.
У мястэчку Крэве Смаргонскага раёну завершаныя работы па кансэрвацыі паўночна-заходняй сьцяны абарончага замку ХIV стагодзьдзя. Ужо зьнялі рыштаваньні, адвялі тэхніку.
Да 30-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану, якое будзе адначацца 15 лютага, Свабода публікуе цыкль матэрыялаў пра тагачасныя падзеі і іх удзельнікаў. Гісторыя першая — пра «аўганца» Леаніда Казімірава, які не дажыў да гэтага юбілею.
Якая будучыня чакае беларуска-вэнэсуэльскія праекты, якія пайшлі на спад яшчэ пасьля сьмерці Уга Чавэса? Няпэўная палітычная будучыня Вэнэсуэлы рызыкуе паставіць крыж на беларускай прысутнасьці ў гэтым кутку Лацінскай Амэрыкі.
Менскі мастак Аляксей Панцюк-Жукоўскі напісаў дыптых, прысьвечаны пераломнаму моманту беларускай гісторыі — падпісаньню Белавескіх пагадненьняў, якія прывялі да незалежнасьці былых савецкіх рэспублік.
У выдавецтве «Галіяфы» выйшла беларуская складанка «Калыханкі» для мамаў, дзетак і ўсіх аматараў сьпеваў. Кніга зьмяшчае народныя і аўтарскія творы, а таксама замежныя дзіцячыя песьні ў перакладзе на беларускую мову.
Беларусь упершыню прымае чэмпіянат Эўропы ў фігурным катаньні. Спаборніцтвы стартуюць 21 студзеня ў Менску.
Ярданскі кароль Абдала ІІ вывучыў родную мову, каб ня ганьбіцца ў вачах суайчыньнікаў. А яшчэ манарх у захапленьні ад «стралялкі» World of Tanks беларускай студыі Wargaming. Карэспандэнт Свабоды прыгледзеўся, як уладкаваныя ўзаемадачыненьні паміж манархам і падданымі ў адной з сучасных манархій.
Што і дзе варта паглядзець у Беларусі, а таксама ў месцах, дзе віруе беларускае жыцьцё, у студзені? Свабода дапаможа зарыентавацца ў багацьці выбару.
На месцах баёў Першай усясьветнай у Смаргонскім раёне Горадзенскай вобласьці пачаліся здымкі мастацкага фільму рэжысэра Аляксея Туровіча з працоўнай назвай «У акопах Смаргоняў». Гэта першы зварот беларускіх кінэматаграфістаў да тэмы ваенных падзеяў 1914–1918 гадоў. Рэпартаж Свабоды зь месца здымак.
Уладзімер Матусевіч, фэрмэр зь вёскі Мацкі Менскага раёну, узьняў беларускі нацыянальны сьцяг на Паўночным палярным крузе. Пра падрабязнасьці сваёй вандроўкі па Фінляндыі ён расказаў Свабодзе.
Ініцыятары вяшчаньня новага радыё «Спорт FM» атрымалі адказ з прэзыдэнцкай адміністрацыі пра «нямэтазгоднасьць» зьяўленьня ў эфіры іх станцыі.
Паводле крыніц амэрыканскага часопісу Foreign Policy, міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей паінфармаваў прадстаўнікоў ЗША аб зьняцьці абмежаваньня на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску.
Павешаньне ў онлайне, кат на піўным разьліве. 15–16 студзеня на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера чорнай камэдыі «Вешальнікі» па п’есе ірляндзкага драматурга Марціна Макдонаха.
Загрузіць яшчэ