«Я гэта буду праводзіць, нягледзячы на тое, ці яны будуць судзіць, ці будуць саджаць, ці будуць караць. Гэта не паўплывае на нашую дзейнасьць... Гэта нашая культура, нашая традыцыя. Мы ня толькі можам, але абавязаныя гэта рабіць».
Бацькі заявілі, што прычынай ягонай сьмерці мог стаць выпадак гвалту ў вучэльні. Адміністрацыя вучэльні гэта адмаўляе. Сьледчы камітэт вядзе праверку.
Памежнае мястэчка Сьвіслач на Горадзеншчыне — адзінае месца ў Беларусі, дзе стаіць помнік Кастусю Каліноўскаму. Тут іх нават тры, а Ленін — усяго адзін. Як жыве сёньня радзіма кіраўніка паўстаньня 1863-1864 гадоў — у рэпартажы Свабоды.
Чыноўнікі ў адказе спаслаліся на вынікі онлайн-галасаваньня на сайце дзяржаўнай газэты «Слонімскі весьнік».
Павал Максімчык разам з братам Валерам набылі фургон, італьянскую печ на дровах і пачалі пячы там піцу, якую прадаюць проста на горадзенскіх вуліцах. Гэта яны прыгатавалі да Дня Волі піцу з выявай Пагоні, фота якой абляцела байнэт.
На росьпісе паказаная перамога воінаў Вялікага Княства Літоўскага над Тэўтонскім ордэнам пад Грунвальдам. Славутую бітву і праваслаўную царкву лучыць асоба князя Фёдара Астроскага і поле перад Каложай.
Горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
Бел-чырвона-белыя сьцягі і дзіцячыя вазкі — можна, тэрмасы і «абразьлівыя транспаранты» — нельга.
Перад сьвяткаваньнем #БНР101 у Калоскім парку Горадні вернікаў запрашаюць на ўрачыстае набажэнства за Беларусь і беларускі народ у Калоскую царкву. Служба пачнецца апоўдні 23 сакавіка.
Свабода запрашае на віртуальную экскурсію па гістарычных мясьцінах Горадні — другой сталіцы Беларускай Народнай Рэспублікі.
Некаторым студэнтам Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы прызначылі дадатковыя заняткі ў суботу, 23 сакавіка, калі ў Калоскім парку адбудзецца сьвяткаваньне 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Чым можна даехаць зь Менску ў Горадню адсьвяткаваць 101-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Калоскім парку 23 сакавіка.
Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу 23 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.
Двое гарадзенцаў пачалі аднаўляць страчаныя дамы старадаўніх вуліц Горадні — Замкавай і Кляшторнай. Пакуль толькі ў макетах. Але першыя будынкі «як у XVIII стагодзьдзі» могуць тут зьявіцца і ўжывую — дзякуючы інвэстару, які гатовы рэалізаваць напрацоўкі актывістаў.
Абраз і крыж — адзіныя рэчы, якія захаваліся ў жыхара вёскі Жамыслаў Івейскага раёну Горадзенскай вобласьці Анатоля Халупкі з бацькоўскай хаты. Сямʼя брала іх у ссылку ў Сыбір у 1951 годзе.
Новыя правілы пачалі дзейнічаць у горадзенскай гімназіі імя Яўхіма Карскага. У дзяцей перад урокам забіраюць тэлефоны, дазваляюць карыстацца імі толькі на перапынках.
37-гадовага гарадзенца Сяргея Балакірава, які ўкалоў невядомае рэчыва малой дзяўчынцы, а другой упырснуў яго ў рот, суд Ленінскага раёну Горадні асудзіў на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
У Барысаглебскай царкве ў Горадні адкрылі частку фундамэнтаў з рэшткамі калёны. Убачыць іх можна скрозь празрыстую шкляную падлогу. Паглядзіце, як выглядае Каложа пасьля абнаўленьня.
Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі ў Горадні атрымаў адмову на сваю заяўку правесьці ўрачыстасьць 23 сакавіка ў парку Жылібера, што месьціцца побач з плошчай Леніна.
Палацавы комплекс Умястоўскіх у вёсцы Жамыслаў Івейскага раёну Горадзенскай вобласьці пачалі аднаўляць.
Загрузіць яшчэ