Аднаго з кіраўнікоў горадзенскага гарадзкога шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі затрымалі за карупцыю пры закупліваньні эндапратэзаў. Дома ў яго знайшлі 15 тысяч даляраў, паведамляецца на сайце УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
11-гадовы Лёша Тулай жыве ў новым катэджавым мікрараёне Горадні — у Ласосьне. Каб дабрацца ў школу, Лёша штодня ідзе 2 кілямэтры да аўтобуснага прыпынку, прычым палова дарогі — празь лес па неасьветленай грунтавой дарозе бяз ходнікаў і ўзбочын.
Сёлета спаўняецца 80 гадоў з «ўзьяднаньня» Заходняй Беларусі з БССР — у складзе СССР. Свабода пачынае праект, прысьвечаны прадметам побыту, гаспадаркі Заходняй Беларусі, якія дажылі да нашых дзён, і гісторыям іхных гаспадароў.
Сям’і зь вёскі Вайкунцы Воранаўскага раёну, дзе маці павесілася пасьля таго, як органы апекі забралі дзяцей, беларусы перадалі патрэбныя рэчы.
Студэнтаў і выкладчыкаў купалаўскага ўнівэрсытэта запрашаюць напісаць дыктоўку па-беларуску да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага. Тэкст прысьвечаны малой радзіме Янкі Купалы.
Прадстаўнікоў факультэтаў папрасілі «забясьпечыць» па 5-7 чалавек. Ва ўнівэрсытэце кажуць, што ніякага прымусу не было, усё добраахвотна.
Пасьля стаўпецкай трагедыі, калі падлетак забіў настаўніцу і вучня, настаўніца менскай школы апісала Свабодзе складаныя сытуацыі са сваёй практыкі і расказала, чаму іх цяжка вырашыць і як можна гэта выправіць.
«Ад часу, ад надвор’я ён пачаў іржавець, пайшлі сколы, расколіны. Мох разьядае яго. Трэба разьбіраць глядзець, што там у яго ўнутры», — паведаміў намесьнік начальніка гарадзкой ЖКГ Сяргей Сямашка.
30-гадовая жанчына павесілася пасьля таго, як чацьвярых яе дзяцей забралі ў прытулак. Трагедыя здарылася ў Горадзенскай вобласьці 7 лютага. 5 лютага падобная трагічная гісторыя здарылася з 32-гадовай маці траіх дзяцей з Гомельскай вобласьці.
Палітыка Сямёна Домаша 11 лютага пахавалі ў Горадні на могілках, выдзеленых для грамадзян, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё гораду і вобласьці. Разьвітацца зь ім прыйшлі сябры, паплечнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, чыноўнікі.
Трох работнікаў Скідзельскага цукровага камбінату судзяць за выбух, падчас якога загінулі 4 жанчыны, а яшчэ адна засталася інвалідам. Справу пачалі разглядаць у судзе Горадзенскага раёну 11 лютага.
Беларускаму барду, актору, паэту і шоўмэну Віктару Шалкевічу 9 лютага спаўняецца 60 гадоў. Ён расказаў Свабодзе пра сваё захапленьне зёлкамі, патлумачыў, адкуль сілкуецца энэргіяй, і пазнаёміў са сваім катом Сьцяпанам.
Галоўная мастачка фэнтэзі-сядзібы Літоўка пад Наваградкам Ніна Паўлоўская расказала, якімі былі апошнія дні жыцьця гаспадара сядзібы Сяргея Коваля, адкуль ішло фінансаваньне праекту і як зьявілася мянушка Француз.
Пачаўся суд над мужчынам, якога абвінавачваюць у тым, што ён укалоў невядомае рэчыва адной дзяўчынцы, а другой упырснуў нешта ў рот. Справу пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 6 лютага.
Прыватны музэй Васіля Быкава ў Горадні закрыўся, экспазыцыя пераехала. Улады не знайшлі на яго каля 80 рублёў на месяц.
Гаспадар прытулку для бяздомных у Горадзенскай вобласьці Аляксей Шчадроў распавёў Свабодзе, што яго затрымалі міліцыянты за крадзеж, якога ён не зьдзяйсьняў.
Сьледчы камітэт упершыню выказаўся аб справе горадзенскага гатэльнага ўласьніка Станіслава Сямашкі і зьнішчанага ім дэкору.
Журналістаў тэлеканалу «Белсат» Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 765 рублёў (30 базавых велічыняў) кожнага за гістарычны матэрыял пра Горадню. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёна Горадні 1 лютага.
З пачатку году нормы ўвозу ў Беларусь тавараў для ўласнага карыстаньня з-за мяжы зьменшыліся. Што цягам апошняга дзесяцігодзьдзя рабілі з горадзенскім рэгіёнам зьмены мытнага і памежнага рэжымаў?
29 студзеня ў Наваградку пачаўся суд над былым дырэктарам бярозаўскага шклозаводу «Нёман» Уладзімерам Авуткам і начальнікам упраўленьня продажаў шклаваты Іванам Шышко. Абодва абвінавачваюцца ў хабарніцтве.
Загрузіць яшчэ