Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Горадні дазволілі сьвяткаваць #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі


Сьвяткаваньне Дня Волі ў горадзенскім Калоскім парку ў 2018 годзе
Сьвяткаваньне Дня Волі ў горадзенскім Калоскім парку ў 2018 годзе

Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу 23 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.

Праграма разьлічаная з 13:00 да 17:00. Цяпер арганізатары дапрацоўваюць сьпіс выступоўцаў. Днямі стане вядомая дакладная праграма сьвяткаваньня.

Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў

«У нас вялікі фармат сьвяткаваньня: фуд-корты, фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, канцэрт, выступы. Усё ў поўным аб’ёме. Дазволеная сымболіка, датычная падзеі, і ўсякая зарэгістраваная», — адзначыў адзін з арганізатараў захаду Вадзім Саранчукоў.

Пачынаецца збор сродкаў на мітынг і канцэрт у Горадні. Як можна ахвяраваць грошы, стане вядома 19 сакавіка.

Улады далі адказ на чарговую заяўку пяці горадзенскіх актывістаў у апошні магчымы паводле заканадаўства дзень, 18 сакавіка. Калоскі парк нешматлюдны і аддалены ад цэнтру. Першую заяўку, каб адзначыць Дзень Волі ў парку Жылібэра ў цэнтры гораду, Горадзенскі гарвыканкам не задаволіў.

Сёлета гарадзенцам трэці раз запар далі дазвол сьвяткаваць угодкі абвяшчэньня БНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG