Лапці — старажытны беларускі абутак — можна адшукаць бадай толькі ў музэях. Яшчэ менш засталося тых, хто здолее з лазы сплесьці сапраўдныя лапці, у якія абуваліся нашы некаторыя продкі. Ва ўсёй Берасьцейшчыне, мабыць, толькі Фёдар Булыга, жыхар вёскі Вулька Драгічынскага раёну, захоўвае сакрэты пляценьня лапцей.