Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вёска, у якой працуюць за 80 рублёў на месяц


Вёска, у якой працуюць за 80 рублёў на месяц
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:15 0:00

Паверылі абяцаньням кіраўнікоў, перабраліся зь Віцебшчыны на Берасьцейшчыну і апынуліся каля разьбітага карыта — гісторыя сям’і Сьмірновых

Амаль два гады таму маладая сям’я Сьмірновых з малым сынам перабралася зь Віцебшчыны на Берасьцейшчыну. Віктару прапанавалі працу ў ААТ «Івацэвічы-агратэхсэрвіс», сельскагаспадарчым прадпрыемстве.

«Прыехаў сюды на сустрэчу з намесьнікам дырэктара, які ўзначальвае ўчастак у вёсцы Воля. Ён абяцаў, што мой заробак будзе складаць летам пяцьсот рублёў і болей. А вось зімой каля 300. Я нават некалькі разоў перапытаў, ці дакладна будуць такія сумы. Намесьнік гэта пацьвярджаў, тым больш што ён быў разам з дырэктарам. Але ў выніку аказалася ўсё з дакладнасьцю наадварот».

Віктар Сьмірноў за кожны месяц мае цэтлікі на заробкі ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве. Відаць, што за апошні месяц мінулага году заробак склаў 80 рублёў. Найбольшы быў у красавіку 2017 году — 445 рублёў.

«Я працую на МАЗе на 20-тоньніку». Але на працягу году толькі два месяцы — вось у гэтым і недзе ў кастрычніку мінулым мой заробак склаў больш за 300 рублёў. Пры гэтым адпрацоўваю ў сельскай гаспадарцы нават па 300 гадзінаў. Гэта падвойная норма, вось толькі гэты час проста недзе губляецца. Даказаць нешта немагчыма, бо ў выніку ў бухгальтэрыі дакумэнты ўсе ў парадку».

Машынны двор «Івацэвічы-агратэхсэрвіс», сельскагаспадарчы ўчастак Воля
Машынны двор «Івацэвічы-агратэхсэрвіс», сельскагаспадарчы ўчастак Воля

​Кіраўніцтва ААТ «Івацэвічы-агратэхсэрвіс» адмаўляецца ад камэнтароў наконт гэтага. Новапрызначаны дырэктар прадпрыемства кажа, што пакуль не валодае поўнай інфармацыяй. Васіль Назаранка, загадчык сельскагаспадарчага ўчастка Воля, што ўваходзіць у склад «Івацэвічы-агратэхсэрвіс», які, паводле Віктара Сьмірнова, і запрашаў яго на працу, наагул адказаў, што гэты работнік не зьяўляецца яго падначаленым:

«Гэта ня мой работнік. Ён працуе ня ў нас, а на асноўнай вытворчасьці. Таму ён не адносіцца да майго падразьдзяленьня».

Віктар і Наста вымушаныя шукаць іншую працу і зьяжджаць зь вёскі. Але гэта вымагае новых затратаў. Сям’я сьцьвярджае, што, едучы зь Віцебшчыны на Берасьцейшчыну яны патрацілі каля 12 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. Спадзяваліся, што асядуць стала на адным месцы, але ніяк не чакалі, што сутыкнуцца з падманам і апынуцца ў такой сытуацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG