Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Літвы патлумачылі, што выпадку поўнага закрыцьця мяжы з Беларусьсю будуць пускаць тых, хто шукае прытулку


Пераход на літоўска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота
Пераход на літоўска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

У выпадку поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю «будзе забясьпечана вяртаньне літоўскіх грамадзян і грамадзян ЭЗ, дазволена перамяшчэньне дыпляматаў, а таксама гуманітарны ўезд асоб зь Беларусі і іншых краін, якія шукаюць прыстанішча».

Пра гэта піша сайт Delfi.lt са спасылкай на МУС Літвы.

Паводле зьвестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ), у асноўным грамадзяне Беларусі прыяжджаюць у краіну па пакупкі або перамяшчаюцца празь літоўскую тэрыторыю ў іншыя дзяржавы Эўразьвязу.

Многія беларусы наведваюць у Літве сваякоў, некаторыя прыяжджаюць у санаторыі, але «ў параўнаньні з патокам тых, хто прыяжджае па пакупкі, гэтых людзей менш», заявіў прэс-сакратар ведамства Гэдрус Мішуціс. Паводле яго слоў, нешматлікая група беларусаў прадстаўлена кіроўцамі-дальнабойшчыкамі з рабочымі візамі.

«Калі казаць пра паток беларусаў, якія едуць у Літву, то асаблівага памяншэньня мы не бачым. Каля 4 тысяч уяжджаюць за суткі. Паток застаецца ранейшым. Закрыцьцё двух пунктаў пропуску (Шумск і Цьверач) не паўплывала на беларускі трафік так моцна, як на літоўскі, але закрыцьцё яшчэ двух (Лаварышкі і Райгорад) павінна больш скараціць паток трафіку», — сказаў Мішуціс.

18 жніўня Літва закрыла два з шасьці памежных пераходаў зь Беларусьсю — «Шумск» (зь беларускага боку — «Лоша») і «Цьверач» («Відзы»).

28 жніўня па выніках сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла пра намер падрыхтаваць прапанову ўраду закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Лаварышкі» (зь беларускага боку «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка»).

«На гэты момант такая прапанова ўнесеная. Яна павінна быць разгледжаная, усе працэдуры завершаныя і, відаць, пасьля разгляду і прыняцьця рашэньня гэта павінна быць зроблена ў найбліжэйшы час», — сказала Білатайце.

У выпадку закрыцьця дадатковых пунктаў працоўнымі застануцца два пераходы: «Салечнікі» (зь беларускага боку «Беняконі»), «Меднікі» (зь беларускага боку «Каменны Лог»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG