Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы Кангрэс беларускай культуры на эміграцыі прызначылі на 16-17 верасьня ў Варшаве


Беларуская акцыя ў Варшаве. Архіўнае фота
Беларуская акцыя ў Варшаве. Архіўнае фота

Форум праводзяць творчая пляцоўка «Інбелкульт 2.0», Беларускі ПЭН і Старагародзкі дом культуры.

Першы Кангрэс беларускай культуры на эміграцыі пройдзе 16–17 верасьня ў Варшаўскім цэнтры крэатыўнасьці. Паводле інфармацыі арганізатараў, місія кангрэсу палягае ў «дасьледаваньні актуальнай сытуацыі ў сфэры беларускай культуры, стварэньні ўмоў для яе разьвіцьця і захаваньня культурнай спадчыны». Ён таксама накіраваны на «вырашэньне праблем, зь якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва».

«Мы ставім задачу распрацаваць стратэгію рэалізацыі мастацкіх праектаў, падняць статус культурных прафэсіяналаў і пабудаваць масты, якія зьвязваюць беларускіх мастакоў і культурныя арганізацыі паміж сабой і з эўрапейскімі калегамі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Чакаецца, што ў форуме возьмуць удзел каля 250 дзеячаў культуры, у тым ліку пісьменьнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру паэтка Тацяна Нядбай, выдавец і гісторык Андрэй Янушкевіч, мастак Андрэй Дурэйка, арт-мэнэджарка Ганна Чыстасердава, дырэктар Бэрлінскай галерэі сучаснага мастацтва Galerie Лена Прэнц і інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG