Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі аднавілі электразабесьпячэньне 909 населеных пунктаў, якія пацярпелі ад непагадзі. Пад Асіповічамі загінуў мужчына

абноўлена

Вуліца ў Менску пасьля залевы. Архіўнае фота
Вуліца ў Менску пасьля залевы. Архіўнае фота

У выніку моцных дажджоў і парывістага ветру найбольш пацярпелі Віцебская, Горадзенская і Менская вобласьці, паведамляе прэс-служба вытворчага аб'яднаньня «Белэнэрга».

Раніцай 31 жніўня работы працягваліся яшчэ ў 223 населеных пунктах, а таксама на пяці фэрмах. У 909 населеных пунктаў электразабесьпячэньне аднавілі.

Адзначаецца, што ад моцных дажджоў і парывістага ветру найбольш пацярпелі Віцебская, Горадзенская і Менская вобласьці.

Асноўнымі прычынамі парушэньня электразабеспячэньня «Белэнэрга» назвала «навальнічныя перанапружаньні, павышаную ветравую нагрузку, падзеньне галін і дрэў, пашкоджаньне апор і абрывы правадоў ліній электраперадач».

«30 жніўня, адразу пасьля атрыманьня паведамленьняў аб парушэньнях, спэцыялісты апэратыўна пачалі аднаўленчыя работы з улікам гарантаваньня бясьпечных умоў працы для пэрсаналу, — гаворыцца ў паведамленьні. — Работы працягваліся да глыбокай ночы і працягваюцца цяпер. Былі арганізаваны апэратыўныя пераключэньні, аварыйныя абходы ліній, прыцягнута спэцыяльная тэхніка. У электрасеткавых філіялах на працоўныя месцы быў выкліканы дадаткова апэратыўны і рамонтны пэрсанал».

Да аднаўленьня электразабесьпячэньня прыцягнулі 650 чалавек і 269 адзінак тэхнікі.

Пад Асіповічамі загінуў мужчына

Увечары 30 жніўня ў Асіповіцкім раёне маланка забіла мужчыну.

25-гадовы мужчына адпачываў на беразе Сьвіслачы. Вяртаючыся ў Асіповічы, ён спыніўся з прычыны моцнай непагадзі. Выйшаў з машыны, і прыкладна за 10 мэтраў ад аўтамабіля ў яго ўдарыла маланка. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG