У сьпіс уключаныя:
Аляксандр Кулікоў — 3 гады пазбаўленьня волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта) і 368 (абраза прэзыдэнта) Крымінальнага кодэксу;
Сяргей Адаська — 2,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 368, 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 370 (зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў);
Валер Хаменка — 2,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы);
Аляксандр Бірэта — 2 гады пазбаўленьня волі паводле арт. 367, 369, 368 і 188 (паклёп);
Валер Кранцэвіч — 2 гады пазбаўленьня волі паводле арт. 369;
Аляксандр Пабержын — 1,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 368 і 369;
Аляксей Харсееў — 1,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 368;
Алег Пракапчук — 1 год пазбаўленьня волі паводле арт. 368 і 369;
Аляксей Афанасьеў — 1 год пазбаўленьня волі паводле арт. 368 і 369;
Сяргей Сафронаў — 1 год пазбаўленьня волі паводле арт. 368 і 369;
Міхаіл Літвак — 1 год пазбаўленьня волі паводле арт. 369;
Сяргей Корсак — 1 год пазбаўленьня волі паводле арт. 368;
Андрэй Халупка — 1 год пазбаўленьня волі паводле арт. 368;
Ягор Жукаў — 3 месяцы арышту паводле арт. 370;
Яўген Холадаў — асуджаны (тэрмін пазбаўленьня волі невядомы) паводле арт. 368;
Барыс Вітко — асуджаны (тэрмін пазбаўленьня волі невядомы) паводле арт. 391 (абраза судзьдзі), пад вартай паводле арт. 368;
Юлія Колас — зьмешчаная пад варту паводле арт. 369.
Праваабаронцы зноў запатрабавалі ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць рэпрэсіі.
Акрамя «Вясны» адпаведную заяву падпісалі Беларускі ПЭН, «Прававая ініцыятыва», Lawtrend, Human Constanta і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.