Пятнаццаць краін, сярод якіх Беларусь, прагаласавалі супраць рэзалюцыі «Становішча з правамі чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны, уключаючы Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль», прынятай 19 сьнежня Генэральнай Асамблеяй ААН.
Берасьцейскі абласны суд 19 сьнежня пачынае разгляд новай справы аднаго з заснавальнікаў беларускага добраахвотніцкага палка «Пагоня», былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева.
Пераважная большасьць беларускіх гараджан ня лічыць неабходным мяняць мову выкладаньня дысцыплін у школах, сьведчаць вынікі дасьледаваньня інстытуту «Палітычная сфэра», якія 18 сьнежня ў Вільні прадставіў сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
Эўрапейскі суд прыняў рашэньне адхіліць пазоў тэрміналу навалачных грузаў у літоўскай Клайпедзе (Biriu kroviniu terminalas, BKT) супраць Рады ЭЗ, які часткова належыць «Беларуськалію», гаворыцца ў рашэньні суду ад 6 сьнежня.
Старшыня расейскай Думы Вячаслаў Валодзін правёў сустрэчу са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімерам Андрэйчанкам ды сьпікерамі парлямэнтаў Абхазіі Лашай Ашуба і Паўднёвай Асэтыі Аланам Албаравым.
Супрацоўніцтва са Сьвятым Пасадам мела і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасьць для Беларусі.
Дзевяць чальцоў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу (КР) патрабуюць роспуску яе бягучага складу.
На волю выйшаў палітзьняволены журналіст Генадзь Мажэйка. Пра гэта паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».
МЗС Расеі апублікавала даведку аб супрацы зь Беларусьсю ў вайсковай сфэры, у тым ліку і адносна ядзернай зброі.
У рамках праекту «пашпарта новай Беларусі» зараз вырашаюцца арганізацыйныя пытаньні, паведаміў агенцтву «Позірк» прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у замежных справах Валер Кавалеўскі.
«Комплекс праблемаў санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі» абмеркаваў з спэцыяльным пасланьнікам Эўразьвязу у пытаньні санкцыяў Дэйвідам О’Саліванам кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка на сустрэчы ў Брусэлі.
Прапанова зыходзіць ад МУС Літвы.
Уладзімір Пуцін 12 сьнежня падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненьне зь Беларусьсю аб стварэньні і функцыянаваньні навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году пастар царквы «Новае жыцьцё» асудзіў гвалт сілавікоў у дачыненьні да пратэстоўцаў. Будынак царквы разбурылі яшчэ летам 2023-га.
Творчая суполка «Пагоня», якая існавала ў Беларускім саюзе мастакоў, зьліквідаваная, паведаміла агенцтву «Позірк» інфармаваная крыніца.
9 сьнежня ў Менску сфармавалі аргкамітэт у стварэньні левай дэмакратычнай партыі, базавай ідэалёгіяй якой будзе марксізм.
10 сьнежня ў Бруселі ў рамках пасяджэньня міністраў замежных спраў краін Эўразьвяза дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніком ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпам Бурэлем.
Ключавой тэмай стратэгічнага дыялёгу ўраду ЗША зь беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасьцю 6–8 сьнежня ў Вашынгтоне стала «катастрофа ў галіне выкананьня правоў чалавека, якой рэжым у Менску наўмысна падвяргае народ Беларусі пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года».
Праваабаронцы маюць пацьверджаньне 22 фактаў асуджэньня па палітычна матываваных крымінальных справах у лістападзе, але агулам іх можа быць 101, вынікае з новага агляду цэнтра «Вясна».
Загрузіць яшчэ