Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон аб стварэньні навучальна-баявых цэнтраў войскаў Расеі і Беларусі


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Уладзімір Пуцін 12 сьнежня падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненьне зь Беларусьсю аб стварэньні і функцыянаваньні навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў.

Дакумэнт апублікавалі на расейскім партале прававой інфармацыі.

Паводле дамовы, бок, які прымае, мае бясплатна забясьпечыць воінскі кантынгент неабходнай нерухомай маёмасьцю. Рамонтам узбраеньня, ваеннай і спэцыяльнай тэхнікі, транспартных сродкаў, а таксама іх сэрвісным абслугоўваннем зоймуцца арганізацыі той краіны, якой яны належаць.

7 сьнежня Савет Федэрацыі Расеі ўхваліў ратыфікацыю пратакола паміж Расеяй і Беларусьсю аб сумесным гарантаваньні рэгіянальнай бясьпекі ў вайсковай сфэры ад 19 сьнежня 1997 году.

5 сьнежня Дзяржаўная дума ратыфікавала пагадненьне паміж Расеі і Беларусьсю аб стварэньні і функцыянаваньні навучальна-баявых цэнтраў на тэрыторыі дзьвюх краін.

«У адпаведнасьці з пагадненьнем, вучэбна-баявыя цэнтры прызначаны для сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл бакоў, практычнай адпрацоўкі задач баявога дзяжурства, павышэньня ўзроўню зладжанасьці і баявой вывучкі», — гаварылася ў паведамленьні ніжняй палаты расейскага парлямэнту.

  • Дакумэнт аб вучэбна-баявых цэнтрах быў падпісаны 28 сакавіка 2023 году ў Менску.
  • 17 ліпеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны закон, які «рэгулюе пытаньні стварэньня і функцыянаваньня вучэбна-баявых цэнтраў на базе воінскіх частак у Беларусі і Расеі, вызначае іх асноўныя задачы і парадак узаемадзеяньня міністэрстваў абароны пры арганізацыі ўсебаковага забесьпячэньня гэтых цэнтраў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG