Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» Беларускі добраахвотніцкі корпус. Што вядома пра яго


Сымболіка беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне
Сымболіка беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 14 сьнежня прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» групу грамадзян, «аб’яднаных пад агульнай назвай „Беларускі добраахвотніцкі корпус“» (БДК), як вынікае з абноўленага сьпісу на сайце МУС.

Ведамства пералічыла шэраг асобаў, як сьцьвярджаецца, датычных да БДК. Гэта Радзівон Батулін, Ігар Янкоў і Андрэй Трацэўскі. У пераліку таксама фігуруюць рэсурсы «экстрэмісцкага фармаваньня» — тэлеграм-каналы, боты, старонкі ў YouTube і рахунак для ахвяраваньняў у адным з украінскіх банкаў.

Беларускі добраахвотніцкі корпус — створанае ў канцы 2022 году абʼяднаньне беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць на баку Ўкраіны. Яно зьявілася на хвалі незадаволенасьці часткі байцоў палітызацыяй добраахвотніцкіх сілаў беларусаў ва Ўкраіне.

Што вядома пра Беларускі добраахвотніцкі корпус

Колькасьць каля 70 чалавек. Узьнік у сьнежні 2022 году. Пра ўтварэньне БДК заявілі камандзір батальёну «Тэрор» Радзівон «Гена» Батулін, а таксама ваяры Ігар «Янкі» Янкоў і Андрэй «Бясьсьмертны» Трацэўскі. Сваімі мэтамі ваяры заявілі «дэакупацыю Беларусі і Ўкраіны». Кіраўнікі БДК вядомыя сваімі даволі правымі поглядамі.

БДК удзельнічае ў сумесных апэрацыях з Расейскім добраахвотніцкім корпусам. У студзені 2023 году ўдзельнічалі ў начным рэйдзе ў Новую Кахоўку, калі Радзівон Батулін атрымаў цяжкае раненьне, а ўкраінскі ваяр «Тэрору» Руслан «Русік» Абломаў загінуў. У сваім тэлеграм-канале сябры БДК намякалі, што бралі ўдзел у баях на тэрыторыі Расеі, калі ў Белгарадзкую вобласьць зайшоў Расейскі добраахвотніцкі корпус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG