У Івацэвіцкім райвыканкаме лічаць, што пытаньне пераводу школы ў Гошчаве на расейскую мову навучаньня ня мае пад сабой падставаў. А вось меркаваньні жыхароў Гошчава падзяліліся.
Баранавіцкі сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (6,3 мільёнаў рублёў) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.
У гэтым падарожжы ён накруціў на ровары больш за 200 кілямэтраў, запісваючы гутаркі зь беларускімі палякамі.
Жыхарка вёскі Гошчава ініцыюе перавядзеньне мясцовай школы зь беларускай на расейскую мову навучаньня. Юлія Папко, маці двух дзяцей, перакананая, што родная мова не патрэбная дзецям, бо ў будучыні будзе ствараць для іх толькі перашкоды.
Рэпартаж Свабоды з Івацэвіцкага раёну.
Паведамленьне пра меркаваную сустрэчу з «Начнымі ваўкамі» берасьцейскія СМІ атрымалі з электроннага адраса Берасьцейскага аблвыканкаму.
У Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музэі адкрылася мастацкая выстава, прымеркаваная да 270-й гадавіны нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.
Яшчэ ў 1950-я гады мінулага стагодзьдзя ў Давыд-Гарадку на Століншчыне жылі цыганы. Цяпер на шэсьць тысяч жыхароў тут амаль паўтысячы — цыганы.
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты накіравалі зварот у гарадзкі савет дэпутатаў з просьбай зладзіць грамадзкія слуханьні аб перайменаваньні аднаго з раёнаў абласнога цэнтру — Ленінскага.
Берасьцейская культурна-асьветніцкая ініцыятыва «Грунт» абвясьціла конкурс з нагоды 270-х угодкаў нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.
Сяргею Стасевічу зь Бярозы, які сышоў на пэнсію з-за дрэннага здароўя, прыйшло паведамленьне аб высяленьні са службовай кватэры. Былы міліцыянт не разумее, як можна выганяць на вуліцу пасьля 25 год бездакорнай службы.
Грамадзкі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык пакараны штрафам у 40 базавых велічыняў (8,4 мільёна рублёў) за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у Менску 28 лютага.
Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў Міколу Чарнавусу зладзіць акцыю ў Старым парку, «каб падзякаваць за падвышэньне пэнсійнага ўзросту».
Лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наведаў Берасьце, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі бізнэсу, раздаваў улёткі на рынку ды даў прэсавую канфэрэнцыю.
Савецкі афіцэр ВМФ Павал Ляхновіч стаяў каля вытокаў Беларускага народнага фронту, быў сябрам «Белага легіёну» і стаў беларускамоўным пісьменьнікам.
Актывісты зь Берасьцейскай вобласьці атрымліваюць пратаколы за ўдзел у масавых акцыях на Дзень Волі 25 сакавіка.
Журналісты Свабоды наведалі палескую вёску Аброва, дзе зьберагаюцца традыцыі народнага рамяства і нематэрыяльнай культуры.
Рэпартаж Свабоды зь Бялай-Падляскі за два тыдні да ўступленьня ў сілу ўказу № 40, які моцна абмяжуе ўвоз грамадзянамі тавараў у Беларусь — і ўжо спалохаў польскіх гандляроў.
Двое актывістаў руху «За свабоду» выйшлі 25 сакавіка на плошчу ў Баранавічах з плякатамі, адзначыўшы такім чынам Дзень Волі.
Больш дзясятка чалавек прыйшлі на санкцыянаваны ўладамі пікет у Бярозе з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Загрузіць яшчэ