Больш за дзясятак берасьцейскіх актывістаў наведалі Трышынскія могілкі, дзе пахаваны адзін зь мясцовых дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі — Адам Трыпус.
25 сакавіка ў Бярозе (Берасьцейшчына) адбудзецца санкцыянаваны ўладамі пікет да 98-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьвярнуліся да берасьцейскіх уладаў з просьбай ушанаваць мясцовых дзеячоў БНР Аляксандра і Івана Цьвікевічаў.
Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 28 лютага ў Менску. Грык віны не прызнае, суд перанесьлі, хоць актывіст і прапанаваў асудзіць яго хутчэй.
Упершыню за апошнія 7 гадоў Беларусь наведвае міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. У суседняй Польшчы сочаць за гэтым візытам, асабліва пільна — у падляскім ваяводстве, жыхары якога жывуць з памежнага гандлю зь Беларусьсю.
Баранавіцкаму актывісту, прадпрымальніку Міколу Чарнавусу забаранілі зладзіць мітынг. Ён падаваў заяўку на прабежку трушком з плякатам у парку.
«Маньякам», што сачыў за дзяўчатамі, выявіўся чалавек з разумовымі адхіленьнямі, зь якім правялі «прафіляктычную гутарку».
Рэпартаж карэспандэнтаў Свабоды з радзімы арыштаванага алігарха Юрыя Чыжа, вёскі Сабалі Бярозаўскага раёна.
На радзіме Юрыя Чыжа ў Бярозе некалькі аб’ектаў належаць бізнэсоўцу. Жыхары Бярозы мяркуюць, што затрыманьне алігарха — «нейкае непаразуменьне».
Лідэру баранавіцкага прадпрымальніцкага руху Міколу Чарнавусу ўручылі позву ў міліцыю на час, калі ў Менску будзе адбывацца мітынг ІП: «Як толькі мітынг, дык мне позва».
90-гадовая жыхарка Спорава Алена Дзьмітручына славіцца ў вёсцы сваімі вершамі. Адзін зь іх яна прысьвяціла Аляксандру Лукашэнку.
Баранавіцкі актывіст Рыгор Грык атрымаў пратакол за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 28 лютага.
Прадпрымальніца з Баранавічаў Яўгенія гандлюе з 13 гадоў. Некалі верыла ў плённасьць сваёй працы, але сёньня расчараваная і ня зычыць сваім дзецям прадпрымальніцкага лёсу.
У Берасьці адбылося ўручэньне мядовай літаратурнай прэміі. Ляўрэатам гэтай грамадзкай прэміі за 2015 год стаў пісьменьнік зь Пінску Павал Ляхновіч.
Экс-кандыдатка на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч і лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў наведалі Берасьце.
Што такое дакумэнтальны тэатар? І прычым тут праблемы мовы? Пра гэта даведваюцца на паказах спэктакля «Білінгвы. Берасьце».
Музэй «Пружанскі палацык» месьціцца ў адзінай адноўленай сядзібе эпохі нэарэнесансу ў Беларусі. Сядзіба перажыла войны, заняпад у савецкі пэрыяд. Цяпер гэта вядомы грамадзка-культурны цэнтар.
На Берасьцейшчыне скарацілі працу сельскіх клюбаў да 22 гадзінаў. А дыскатэкі для моладзі ў некаторых сельскіх дамах культуры адбываюцца раз на месяц.
Міхась Бернат зь вёскі Русіно пад Баранавічамі за сваё 70-гадовае жыцьцё стварыў музэй, усталяваў памятныя шыльды ў гонар знакамітых асобаў і падзеяў і аднавіў адзіны ў Баранавіцкім раёне ветраны млын.
Загрузіць яшчэ