Сёньня у гонар міжнароднага жаночага сьвята актывісты моладзевых нацыяналістычных арганізацыяў сымбалічна заблякавалі ўваход да прадстаўніцтва Эўразьвязу з вымогамі дапамагчы вызваліць Надзею Саўчанку.
27 лютага ў Кіеве адбылося адкрыцьцё арт-прасторы «Аўтаномус» — першая публічная акцыя Дзяржаўнага прадпрыемства «Крымскі дом», якое працуе цяпер у сьценах гістарычнага будынку старога гіпадрому.
24 лютага Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вызначыў меру стрыманьня Васілю Парфянкову — хатні арышт на 2 месяцы.
Сёньня на Сафійскай плошчы Кіева адбыўся шматтысячны мітынг у абарону Нацыянальнай паліцыі.
Тысячы жыхароў Кіева ды іншых рэгіёнаў Украіны прыйшлі 20 лютага на алею героў «Нябеснае сотні» каб пакласьці кветкі да партрэтаў загіблых.
Пра палітычны крызіс ва Ўкраіне Свабода паразмаўляла з кіеўскім палітычным экспэртам Ігарам Чалэнкам.
Пад сьценамі Вярхоўнае Рады Ўкраіны адбываецца шматтысячная акцыя за адстаўку ўраду Арсенія Яцанюка.
Старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў даў інтэрвію Свабодзе з нагоды новай хвалі ператрусаў і арыштаў яе актывістаў.
У дзень народзінаў героя «Нябеснай сотні» беларуса Міхаіла Жызьнеўскага, які адным зь першых загінуў на Эўрамайдане, у Кіеве прайшло шэсьце ягонай памяці.
Раман Сініцын, актыўны валянтэр з арганізацыі «Народны тыл», распавёў Свабодзе пра свой удзел у атэстацыйнай камісіі, якая вырашае лёс былых міліцыянтаў, калі тыя хочуць трапіць у шэрагі Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.
Пра лёсы беларускай і ўкраінскай моваў, пра моўную сытуацыю ва Ўкраіне да і пасьля Рэвалюцыі годнасьці Свабода пагутарыла з выбітным філёлягам з Кіева Ларысай Масенкай.
Карэспандэнты Свабоды схадзілі па пакупкі для сьвяточнага стала ў «сярэдні» гіпэрмаркет у Кіеве і Менску, падлічылі выдаткі і зрабілі высновы.
Алім Аліеў, адзін з заснавальнікаў арганізацыі «КрымSOS», распавёў Свабодзе пра ўціск крымскіх татараў расейскай акупацыйнай уладай.
Вярхоўная Рада Украіны падтрымала праўку да Працоўнага кодэксу, неабходную для ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму з боку Эўразьвязу. Праблемы выклікала фраза пра забарону дыскрымінацыі працоўных паводле сэксуальнае арыентацыі.
У Кіеве каля тысячы моладзевых актывістаў пікетуюць Вярхоўную Раду з патрабаваньнем прыняць усе законы, неабходныя для ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам.
Гэта ўжо другая спроба прыняць неабходныя законы, мінулым разам большасьць дэпутатаў прагаласавала супраць альбо ня ўдзельнічала у галасаваньні.
Сёньня у Кіеве з нагоды Дзядоў актывісты зладзілі прыбіраньне «народнага» помніка Міхасю Жызьнеўскаму на праезнай частцы вуліцы Грушэўскага.
Маладыя людзі запалілі сьвечы у гонар усіх беларусаў, загіблых ад рук таталітарных рэжымаў. Таксама былі зачытаныя прозьвішчы людзей, страчаных у гэты дзень у 1937 годзе і верш Анатоля Сыса «Адпусьціце мяне, Курапаты!»
Сьмерць Міхаіла Пішчэўскага ў выніку гамафобнага нападу камэнтуе ўкраінскі праваабаронца Заран Кісь. Гутарыў Паўло Зуб’юк.
Сёньня ў Кіеве ля Міхайлаўскага манастыра стартаваў усеўкраінскі маратон «Прастора міру», мэта якога — паяднаньне людзей з розных культураў, якія жадаюць міру ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ