Тыдзень назад суд Абалонскага раёну Кіева вынес прысуд па справе сяброў «Правага Сэктару». Пяць падсудных актывістаў, сярод якіх быў і беларус Дзьмітры Лісковіч, атрымалі па чатыры гады зьняволеньня — суд вырашыў, што яны вінаватыя у выкраданьні чалавека.