Сёньня у Кіеве з нагоды Дзядоў актывісты зладзілі прыбіраньне «народнага» помніка Міхасю Жызьнеўскаму на праезнай частцы вуліцы Грушэўскага.
Мінакі, якія праходзілі і праяжджалі па вуліцы, цікавіліся, што адбываецца і нават дапамагалі актывістам. Сваю дапамогу запрапанавалі і камунальныя прыбіральшчыкі, якія забралі і вывезьлі усё сабранае сьмецьце.
Напрыканцы працы над помнікам узьнялі сьвежы бел-чырвона-белы сьцяг.