Сёньня у гонар міжнароднага жаночага сьвята актывісты моладзевых нацыяналістычных арганізацыяў сымбалічна заблякавалі ўваход да прадстаўніцтва Эўразьвязу з вымогамі дапамагчы вызваліць Надзею Саўчанку.
Сярод арганізатараў акцыі быў і камандзір батальёну Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Мікола Каханіўскі, які узяў на сябе адказнасьць за пагром расейскіх банкаў на Дзень памяці Нябеснае сотні. Пры канцы лютага Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіеву прысудзіў Міколу Каханіўскага да частковага хатняга арышту — з 20-ці да 6-ці раніцы на два месяцы.
Удзельнікі сёньняшняй акцыі заклікалі ЭЗ увесьці «сьпіс Саўчанкі» па аналёгіі са «сьпісам Магніцкага» — каб пэрсанальна пакараць усіх расейскіх чыноўнікаў і палітыкаў, зьвязаных са зьняволеньнем Надзеі Саўчанкі.