Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілю Парфянкову абрана мера стрыманьня — хатні арышт

абноўлена

Васіль Парфянкоў у судзе
Васіль Парфянкоў у судзе

24 лютага Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вызначыў меру стрыманьня Васілю Парфянкову — хатні арышт на 2 месяцы.

24 лютага ў Шаўчэнкаўскім раённым судзе Кіева адбылося паседжаньне працэсу над добраахвотнікам тактычнае групы «Беларусь» Васілём Парфянковым. Былога беларускага палітвязьня абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкулу 296 Крымінальнага кодэксу Украіны (хуліганства), якая прадугледжвае 4 гады зьняволеньня.

Васіль Парфянкоў быў адным з удзельнікаў акцыі пагрому расейскіх банкаў у гадавіну масавага расстрэлу пратэстоўцаў падчас Рэвалюцыі Годнасьці. Акцыя адбылася паводле ініцыятывы камандзіра добраахвотнага батальёну Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Міколы Каханіўскага. Спадар Каханіўскі таксама прыйшоў на суд, дзе супрацоўнікі паліцыі ўручылі яму выклік да суду ў якасьці падазраванага.

Сёньня суд выбіраў меру стрыманьня для Парфянкова. Пракуроры дамагаліся адпраўкі яго у сьледчы ізалятар, матывуючы гэта тым, што падсудны — іншаземец з магчымасьцю ўцячы за мяжу, якая падмацоўваецца адсутнасьцю сталых сацыяльных сувязяў ва Ўкраіне. Адвакат прадставіў пісьмовыя гарантыі ад народных дэпутатаў, а таксама сьведчаньні аднапалчан Парфянкова, якія і зьяўляюцца ягонымі сацыяльнымі сувязямі ва Ўкраіне. Акрамя таго, паводле словаў адваката, Парфянкоў ня дзейнічаў зь мэтай выказаць непавагу да грамадзтва Ўкраіны — наадварот, ён выражаў пратэст супраць бізнэсу афіцыйна прызнанай дзяржавы-агрэсара.

Сам Парфянкоў з усьмешкаю дадаў, што ня можа ўцячы ў Беларусь, паколькі там яму пагражае не 4, а больш гадоў турмы.

Судзьдзя таксама нагадаў абвінавачаньню, што чалавек, які не уцякаў ад законнага перасьледу органамі правапарадку і не быў крымінальна асуджаны, ня можа быць адпраўлены ў сьледчы ізалятар паводле артыкулу, які прадугледжвае менш за 5 год зьняволеньня.

Пад час паседжаньня выступілі дэпутаты парляменту, якія запрапанавалі ўзяць Парфянкова на парукі і старшыня батальёну АЎН Мікола Каханіўскі.

Пасьля нарады судзя абвесьціў рашэньне: хатні арышт на працягу 2 месяцаў.

Васіль Парфянкоў адказвае на пытаньні журналістаў у судзе. Мабільнае відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:25 0:00

Менская актывістка Натальля Гарачка прыехала падтрымаць Васіля Парфянкова
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:13 0:00

Аддзяленьне «Альфа-банку» ў Кіеве пасьля нападу
Аддзяленьне «Альфа-банку» ў Кіеве пасьля нападу

Паліцыя на месцы разгромленага аддзяленьня «Альфа-банку» ў Кіеве
Паліцыя на месцы разгромленага аддзяленьня «Альфа-банку» ў Кіеве

Васіль Парфянкоў у судзе
Васіль Парфянкоў у судзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG