У Хабараўску чатыры месяцы працягваюцца пратэсты супраць арышту абранага губэрнатара Сяргея Фургала. Іх ніяк не асьвятляюць дзяржаўныя і праўладныя СМІ, цяпер улады спрабуюць зрабіць так, каб пра пратэсты не паведамлялі незалежныя журналісты.
23 верасьня таксіст Яўген дапамог выратавацца дэманстранту, за якім гналіся людзі ў цывільным, і зьвёз яго ад сілавікоў.
Прадпрымальнік і палітоляг Юры Васкрасенскі заявіў аб рэгістрацыі новай арганізацыі «Круглы стол дэмакратычных сіл». Яго першым выпусьцілі на волю зь СІЗА пасьля двух месяцаў зьняволеньня і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Што азначаюць навіны пра зьяўленьне новай вакцыны і чым яна адрозьніваецца ад расейскай, Цімару Алеўскаму з тэлеканалу «Настоящее время» расказаў эпідэміёляг Міхаіл Фавораў.
Выбар каліфарнійскай сэнатаркі Камалы Гарыс на ролю віцэ-прэзыдэнта ў камандзе Джо Байдэна быў невідавочным.
«Настоящее время» расказвае, хто такі Джо Байдэн, як будавалася ягоная палітычная кар’ера
Аляксандар Лукашэнка загадаў не пускаць у Беларусь лекараў, якія зьехалі ў Польшчу. Як на гэта адрэагавалі мэдыкі, якія зьехалі за мяжу? Пра гэта вядучаму «Настоящего Времени» Цімуру Алеўскаму расказаў Аляксей Носаў, урач-траўматоляг, які працуе ў Валенсіі.
Уладзімер Астапенка — ужо былы пасол Беларусі ў Аргентыне і па сумяшчальніцтве ў Чылі, Парагваі, Пэру і Ўругваі, а да гэтага — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. 23 верасьня, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, ён падаў у адстаўку.
Кіраўнік страйкаму «Гродна Азот» Юры Рававы расказаў «Настоящему времени» пра ад’езд зь Беларусі, ціск на рабочых і ўмовы працы на прадпрыемстве.
Грамадзкі дзеяч і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка расказаў «Настоящему времени», чаму Ціханоўская ня будзе кіраваць пратэстамі і чаму Лукашэнка больш ня будзе жорстка іх душыць.
Ірына Рамалійская з тэлеканалу «Настоящее время» пагаварыла зь Веранікай Цапкалай, адной зь ляўрэатак сёлетняй прэміі імя Сахарава.
Пра тое, чым рызыкуе Сьвятлана Ціханоўская, Ігар Сяўругін з тэлеканалу «Настоящее время» пагаварыў з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
Аляксандра Герасіменя распавяла, чаму спартоўцы не маўчаць пра падзеі ў Беларусі, а таксама пра ўражаньні ад асабістых кантактаў з Аляксандрам Лукашэнкам.
Ганна Севярынец расказала тэлеканалу «Настоящее время», чаму на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ не было яе брата, які таксама пад арыштам, і чаму ўлады пачалі пагражаць ужываньнем зброі супраць пратэстоўцаў.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі больш за 13 тысяч чалавек сталі ахвярамі рэпрэсій за ўдзел у мірных пратэстах: яны былі затрыманыя, атрымалі арышты або штрафы, засталіся бяз працы праз свае палітычныя погляды.
За што перасьледуюць адвакатаў у Беларусі і як працаваць у такіх умовах, высьвятляла карэспандэнтка тэлеканалу «Настоящее время» Алена Шалаева.
Пра вынікі сустрэчы Ціханоўскай з Мэркель і пра параўнаньне пратэстаў у Беларусі і Кіргізстане аглядальнік «Настоящего времени» Цімур Алеўскі пагутарыў з Паўлам Латушкам, былым дыпляматам і міністрам культуры, чальцом прэзыдыюму Каардынацыйнай рады
У інтэрвію «Настоящему времени» кіраўнік страйкавага камітэту Менскага трактарнага заводу Сяргей Дылеўскі расказаў пра тое, як калегі па МТЗ ставяцца да яго ўдзелу ў Каардынацыйнай радзе, і пра ціск з боку ўладаў на яго.
Кіраўнік беларускага «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін, які ўдзельнічаў у слуханьнях з нагоды ўвядзеньня санкцый, расказаў «Настоящему времени» пра тое, якія санкцыі чакаюць цяперашнюю беларускую ўладу ў будучыні і як праходзіў працэс іх увядзеньня.
Тэлеканал «Настоящее время» папрасіў палітычных аналітыкаў — Андрэя Казакевіча, Ігара Ільяша і Андрэя Шумана — расказаць пра тое, як грамадзянскія пратэсты мяняюць ляяльнасьць да Лукашэнкі дзяржаўных структураў і стаўленьне іншых дзяржаваў да ўладаў Беларусі.
Загрузіць яшчэ