Кіраўнік страйкавага камітэту Менскага трактарнага заводу Сяргей Дылеўскі — адзіны сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, які застаецца на свабодзе ў Беларусі.
Іншыя яго калегі па КР альбо былі вымушаныя выехаць за мяжу, альбо знаходзяцца пад арыштам па абвінавачаньнях у закліках да зьвяржэньня ўлады. Сам Дылеўскі раней адбыў 25-дзённы арышт.
У інтэрвію «Настоящему времени» ён расказаў, як калегі па МТЗ ставяцца да яго ўдзелу ў Каардынацыйнай Радзе, як улады ціснуць на яго і ці магчымая прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў і фармаваньне канкурэнтнага асяродзьдзя на рынку, калі Лукашэнка сыдзе.