Старшы навуковы супрацоўнік беларускага Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў Леў Львоўскі расказаў у спэцыяльным эфіры «Настоящего времени», як пратэсты паўплывалі на эканоміку краіны, чаму беларусы масава не пакідаюць краіну і як праводзяць эканамічны пратэст.
Галоўная рэдактарка незалежнага выданьня KozaPress Ірына Славіна 2 кастрычніка падпаліла сябе каля МУС у Ніжнім Ноўгарадзе (Расея). Яна загінула. Самагубства журналісткі пацьвердзіў «Настоящему времени» муж загінулай.
«Проста Аляксандар Лукашэнка» — улады Ўкраіны пасьля 5 лістапада больш ня будуць называць яго прэзыдэнтам. У гэты дзень сканчаецца папярэдні тэрмін прэзыдэнта Лукашэнкі.
І чаму беларускія пратэстоўцы ня вераць у афіцыйныя вынікі выбараў? У статыстычных анамаліях разьбіралася Ганна Шаманская з «Настоящего времени» ў сваім аўтарскім праекце ШАМАНСКАЯ ОБЪЯСНЯЕТ.
Беларускі міліцыянт Сяргей Курачкін звольніўся з органаў унутраных спраў 20 жніўня 2020 году — у разгар пратэстаў. Ён згадзіўся расказаць «Настоящему времени», як прыняў рашэньне звольніцца, чым яму дапамаглі валянтэры і што ён робіць цяпер, пасьля падачы рапарту.
Жыхар Менску распавёў аб згвалтаваньні супрацоўнікам АМАПу. Адбылося гэта 11 жніўня. Тады сілавікі масава затрымлівалі жыхароў Менску па абвінавачваньнях ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.
«Настоящее время» расказвае, хто такі Джын Шарп, якога на постсавецкай прасторы часта называюць ідэолягам «каляровых рэвалюцый», і ці ёсьць пад такімі тытуламі рэальная глеба.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі расказаў вядоўцу «Настоящего времени» Ягору Максімаву пра рэпрэсіі ў Беларусі і працу праваабаронцаў у гэтых умовах.
Мова беларускай дзяржаўнай тэлевізіі радыкальна зьмянілася пасьля выбараў 9 жніўня, якія, як сьцьвярджае ЦВК, выйграў Аляксандар Лукашэнка.
У Беларусі мясцовыя ўлады выдаляюць з сайтаў інфармацыю пра выбары. Большасьць раённых адміністрацый ужо выдалілі са сваіх сайтаў спэцыяльныя разьдзелы пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Многія маладыя беларусы, якія зьбіралі подпісы за Святлану Ціханоўскую ў часе перадвыбарнай кампаніі, удзельнічалі ў мірных мітынгах, а потым даведаліся, што на іх за гэта завялі крымінальныя справы, вымушаныя былі пакінуць краіну.
Эканаміст Леанід Заіка расказаў вядоўцы «Настоящего времени» Ігару Сяўругіну пра тое, што значыць прыпыненьне выдачы крэдытаў у Беларусі, колькі каштуе праца беларускіх айцішнікаў на сусьветных рынках і чаму IT-сэктар можа лёгка пакінуць краіну.
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка дамовіліся сустрэцца ў Маскве. Пра тое, як можа далей разьвівацца сытуацыя, вядоўца «Настоящего времени» Ігар Сяўругін пагаварыў з расейскім палітолягам Глебам Паўлоўскім.
Тэлеканал «Настоящее время» прааналізаваў, як мэдыя трох краін пішуць пра падзеі ў Беларусі.
Каардынатара расейскай грамадзкай арганізацыі «Адкрытая Расея» Арцёма Важанкова затрымалі 11 жніўня ў Менску падчас акцый пратэстаў, некалькі дзён ніхто ня ведаў, дзе ён.
Тэлеканал «Настоящее время» штодня робіць жывую відэатрансьляцыю, прысьвечанаю падзеям у Беларусі.
Пра сілавікоў на пратэстах у Беларусі тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў з праваабаронцам Раманам Кісялёвым зь Менску. Гутарку правёў Цімур Алеўскі.
Тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў з паліттэхнолягам і публіцыстам Аляксандрам Фядутам пра цяперашнія пратэсты ў Беларусі. Гутарку правёў Цімур Алеўскі.
Пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і як гэта адрозьніваецца ад падзей Эўрамайдану ва Ўкраіне, Цімур Алеўскі пагутарыў з былым украінскім прэмʼер-міністрам Арсеніем Яцанюком.
Загрузіць яшчэ