Падчас нападу прыхільнікаў Трампа на Кангрэс ЗША 6 студзеня загінулі пяць чалавек, больш за 50 былі арыштаваныя. Здымкі людзей, якія штурмавалі будынак Капітолія і занялі кабінэты заканадаўцаў, шырока распаўсюдзіліся ў сацсетках: іх масава рабілі як журналісты, так і самі пратэстоўцы.
Паліцыя Капітолія пацьвердзіла гібель свайго супрацоўніка, які пацярпеў падчас беспарадкаў у Вашынгтоне 6 студзеня, гаворыцца ў паведамленьні ведамства. Гэта пяты чалавек, памерлы падчас штурму будынку Кангрэсу.
Каранавірус зьмяніў моду: замест офісных касьцюмаў людзі цяпер масава купляюць спартовыя штаны і талстоўкі і лічаць, што адзеньне ў першую чаргу павінна быць зручнай.
Вялікая Брытанія афіцыйна пакінула Эўрапейскі Зьвяз. 31 студзеня 2020 году а 23:00 грынвіцкага часу і апоўначы брусэльскага скончыўся пераходны пэрыяд. У сілу ўступілі новыя правілы эканамічных адносін паміж Злучаным Каралеўствам і ЭЗ.
Ініцыятыва BYPOL, створаная былымі беларускімі сілавікамі, заявіла, што раскрыла шэраг супрацоўнікаў сілавых органаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арышце блогера Сяргея Ціханоўскага і ціску на яго.
Ці сапраўды Аляксандар Лукашэнка страчвае падтрымку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і што азначаюць выцекі відэа і сьпісаў ад сілавікоў?
Эўразьвяз 17 сьнежня ўвёў новы пакет санкцый у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. У сьпіс увайшлі некалькі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, сілавікі і набліжаныя да Лукашэнкі алігархі.
Доктара зь беларускага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру (РНПЦ) нэўралёгіі і нэўрахірургіі Руслана Бадамшына затрымлівалі на менскіх пратэстах ужо тройчы. Сумарна ён правёў за кратамі больш за 30 дзён.
Апазыцыйныя палітыкі Валер і Вераніка Цапкалы пераехалі ў Латвію. У Рызе яны ствараюць фонд дапамогі беларускім жанчынам, пацярпелым ад дзеяньняў уладаў, а таксама дапамагаюць уцекачам зь Беларусі, якім Латвія дала палітычнае прыстанішча.
У некалькіх краінах сьвету ўжо пачынаецца масавая вакцынацыя супраць каранавірусу. Прышчэпкі ўжо атрымалі жыхары Вялікай Брытаніі, ЗША і Канады, вакцынацыя расейскай распрацоўкай «Спутник V» пачалася і ў Расеі.
Шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе, баец ММА Аляксей Кудзін у пачатку сьнежня пакінуў радзіму. Ён выступаў за Беларусь апошнія 17 гадоў.
Прадстаўнік штабу былой кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай адвакат Гедрус Данелюс расказаў пра пэрспэктывы справы Максіма Харошына
Сэрыял «The Queen’s Gambit» распавядае аб шахматыстцы Элізабэт Харман, якая з дапамогай гульні пераадольвае сіроцтва і залежнасьці.
Беларуская мастачка-ілюстратарка Ганна Радзько ўжо некалькі месяцаў малюе пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі і ўсё тое, што адбылося ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка ў эфіры «Настоящего времени» расказаў пра 6 магчымых сцэнараў разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі і патлумачыў, чаму ў сьпісе няма сёмага, пры якім Лукашэнка застаецца, пратэсты сьціхаюць і наступныя выбары праходзяць праз 5 гадоў.
Суд у Менску пазбавіў сайт TUT.BY статусу сродка масавай інфармацыі: галоўная рэдактарка Марына Золатава расказала, што на працягу месяца выданьню вынесьлі 4 папярэджаньні. Паводле яе, гэта ніяк не адаб'ецца на працы рэдакцыі парталу і яго сацыяльных сетак.
Палітоляг Вадзім Мажэйка лічыць, што публікацыя відэа Лукашэнкі з аўтаматам, зьнятага камэрай аднаго з амапаўцаў каля прэзыдэнцкага палаца, «дэманструе, што эліты далёка ня так маналітныя, як Лукашэнку хацелася б прадставіць».
Журналістка тэлеканалу «Настоящее время» Ірына Рамалійская змагла задаць пытаньні Марыі Калесьнікавай — адной зь лідэрак беларускага пратэсту, якая ўжо два з паловай месяцы сядзіць у СІЗА.
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны расказаў тэлеканалу «Настоящее время», як зьмяніўся Лукашэнка за час свайго прэзыдэнцтва і ці дадуць пратэсты шанец пабудаваць адносіны і з Расеяй, і з Захадам.
Карэспандэнтцы тэлеканалу «Белсат» Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачаньне па крымінальным артыкуле. Яе вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Журналістцы абраная мера стрыманьня — два месяцы арышту.
Загрузіць яшчэ