Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штурм Капітолія: Афіцэр паліцыі памёр ад атрыманых ранаў


Беспарадкі ў Вашынгтоне.
Беспарадкі ў Вашынгтоне.

Паліцыя Капітолія пацьвердзіла гібель свайго супрацоўніка, які пацярпеў падчас беспарадкаў у Вашынгтоне 6 студзеня, гаворыцца ў паведамленьні ведамства. Гэта пяты чалавек, памерлы падчас штурму будынку Кангрэсу.

Афіцэр паліцыі Капітолія Браян Сікнік памёр ад ран, атрыманых падчас сутыкненьняў з пратэстоўцамі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства. Ён вярнуўся ў офіс і страціў прытомнасьць, растлумачылі ў паліцыі. Сікніка даставілі ў мясцовую бальніцу, дзе ён пазьней памёр.

Сьмерць афіцэра будзе расьсьледаваць адпаведны аддзел сталічнага дэпартамэнту паліцыі, паліцыя Капітолія і фэдэральныя ведамствы.

Раней тэлеканал CNN паведамляў пра гібель паліцыянта пасьля сутыкненьняў з дэманстрантамі, але паліцыя Капітолія абвергла гэтае паведамленьне.

За дзень да гэтага паліцыя паведамляла пра сьмерць чатырох чалавек падчас пратэстаў, у тым ліку адной жанчыны — вэтэрана ВПС ЗША.

Як пісаў Bloomberg, пасьля беспарадкаў улады выставілі абвінавачваньні больш чым 50 людзям. У асноўным іх абвінавачвалі ў незаконным пранікненьні і нападзе.

Выканаўца абавязкаў пракурора акругі Калюмбія паведамляў, што падчас расьсьледаваньня будуць разглядацца ўсе абвінавачваньні, у тым ліку ў змове і мяцяжы.

Пасьля штурму будынка Кангрэсу кіраўнік паліцыі Капітолія Стывен Сундэ падаў у адстаўку. Незадоўга да гэтага пакінуць пасаду яго заклікала сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі. Яна заявіла, што Сундэ «нават не патэлефанаваў» кангрэсмэнам, калі пачаліся пратэсты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG