Адноўлены алтар 5 жніўня асьвеціць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пяць гадоў таму алтар амаль цалкам згарэў пры пажары, які паводле афіцыйнай вэрсіі адбыўся ад кароткага замыканьня.
Сёньня правы адказчыкаў у судзе бароніць адвакат Аляксандар Бірылаў. Да гэтага два паседжаньні суда адказчыкі ня мелі адваката, але пасьля таго, як суд аб’явілі закрытым, вырашылі ўсё ж зьвярнуцца па дапамогу да прафэсійнага юрыста.
Адзін з адказчыкаў на пачатку сёньняшняга паседжаньня выступіў з хадайніцтвам, каб ягоныя правы ў судзе абараняў адвакат. Суд задаволіў хадайніцтва і дазволіў адвакату да 4 жніўня азнаёміцца з матэрыяламі справы.
Суд Ленінскага раёну Горадні задаволіў хадайніцтва прадстаўнікоў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, якія выставілі пазоў да актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту на памежным пераходзе ў Брузгах 12 чэрвеня. Суд задаволіў хадайніцтва на падставе таго, што ў справе ёсьць дакумэнты толькі для службовага карыстаньня.
У Ленінскім судзе Гародні пачаўся працэс над актыўнымі ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску "Брузгі".
Выпадак, калі супрацоўнікі ДАІ зьбілі ў ваўкавыскім шпіталі дзяжурнага лекара, вялікай агалоскі ў горадзе, са слоў тутэйшых жыхароў, не атрымаў. Шмат хто даведаўся пра гэта з інтэрнэту ці ад знаёмых.
Інспэктары ДАІ ў Ваўкавыску зьбілі ў шпіталі дзяжурнага лекара. Мэдсястра, якая была сьведкай інцыдэнту, распавяла Свабодзе: “Ад пачатку яны вялі сябе па-хамску”. У міліцыі сьцьвярджаюць, што вымушаныя былі ўжыць фізычную сілу. Справай займаецца абласная пракуратура.
Аляксея Логаша выклікалі ў КДБ на сёньня а 17-й гадзіне. Алесю Дзервяноўкаму прывезьлі позву на працу, яму патрэбна зьявіцца ў КДБ заўтра.
21 ліпеня ў Горадні ў дыскусійным клюбе «Гарадзенскі калегіюм» адбылася прэзэнтацыя кнігі палітоляга, аўтара «Свабоды» Валера Карбалевіча «Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт».
Выкладчыкі і студэнты Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы правялі побач з Калоскай царквой раскопкі – іх вынікі ўразілі.
Ленінскі суд Горадні прысудзіў Андрэю Пачобуту тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады.
Гражыну Шалкевіч асудзілі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 3 ліпеня. Яе пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічынь – 1 мільён 50 тысяч рублёў.
Актывіст Саюза палякаў, журналіст Ігар Банцар, усе дзесяць сутак трымаў у камеры галадоўку. Сёньня ён кажа, што адчувае сябе цалкам нармалёва.
Маўклівая акцыя павінна была пачацца а 19-й гадзіне 3 ліпеня на Савецкай плошчы. Я прыйшоў за паўгадзіны да пачатку, але ўбачыў, што плошча застаўленая мэталічнымі загарадкамі. Побач дзяжурылі міліцыянты і людзі ў цывільным.
У Горадні працягваюцца працэсы над удзельнікамі маўклівых акцый 3-га і 6-га ліпеня. Падсудныя заяўляюць, што іх судзяць на падставе ілжэсьведчаньняў міліцыянтаў.
Вызвалены ўчора ў залі суду гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут сёньня сустрэўся са сваімі гарадзенскімі калегамі.
«Мы тут стаялі і разважалі над тым, што ва ўсіх судах у сьвеце судзяць па законе, прымяняюць адпаведныя артыкулы. А ў нашым судзе нічога не называюць».
«Напраўду беларуская ўлада засьведчыла, што яна можа ламацца пад націскам беларускага народа і ўсясьветнай супольнасьці».
Вынесены прысуд журналісту Андрэю Пачобуту на прыступках будынка суду Ленінскага раёна Горадні камэнтуе Ўладзімер Хільмановіч, праваабаронца.
Прысуд, вынесены журналісту Андрэю Пачобуту, на прыступках будынка суду Ленінскага раёну Горадні камэнтуе Ірэна Валюсь, галоўны рэдактар часопіса "Magazyn Polski" , як выдае не прызнаваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў.
Загрузіць яшчэ