Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні аднавілі алтар катэдры


Адноўлены алтар 5 жніўня асьвеціць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пяць гадоў таму алтар амаль цалкам згарэў пры пажары, які паводле афіцыйнай вэрсіі адбыўся ад кароткага замыканьня.

Сёньня ў Горадні чакаецца шмат гасьцей, павінны прыехаць усе беларускія біскупы, каталіцкае духавенства з Гарадзенскай дыяцэзіі, запрошаныя прадстаўнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, мясцовыя ўлады, чакаецца, што ва ўрачыстасьцях возьме ўдзел шмат вернікаў.

Перад пачаткам урачыстага асьвячэньня ў касьцёле плянуецца кароткі аповяд пра гісторыю алтара і ягоную рэстаўрацыю. Да гэтае падзеі выдадзена ілюстраваная кніга “Ad majorem Dei gloriam”, у якой апавядаецца пра аднаўленьне галоўнага алтара ў гарадзенскім катэдральным касьцёле сьвятога Францішка Ксавэрыя.

Самы вялікі, вышынёю каля 20 м, барочны алтар у Рэчы Паспалітай быў створаны майстрам-разбьяром Ёганам Шмітам паводле праэкта Хрыстофера Пойкера з Каралеўца (цяперашняга Калінінграда) у 1736-1737 гадах. Архітэктурная канструкцыя ня мае сабе падобных. У двух ярусах паміж дынамічна згрупаванымі дваццацьцю калёнамі зьмешчаныя 22 драўляныя скульптуры сьвятых. У цэнтры ўзвышаецца скульптура Хрыста, якія благаслаўляе прапаведніка Францішка Ксавэрыя і ўсіх прысутных у храме.

Паводле існуючых абмераў алтара сталяр Вячаслаў Алешчык з Горадні нанова выканаў зьнішчаную канструкцыю. Над аднаўленьнем драўляных скульптураў сьвятых і складанага расьліннага дэкору працаваў майстар-разьбяр з Воранава Казімір Місюра з сынам Ігарам. Накладную разьбу дапамагаў выточваць Павал Нячміраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG