Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карбалевіч прадставіў у Горадні палітычны партрэт Лукашэнкі


Валер Карбалевіч на прэзэнтацыі сваёй кнігі ў Горадні.
Валер Карбалевіч на прэзэнтацыі сваёй кнігі ў Горадні.
21 ліпеня ў Горадні ў дыскусійным клюбе «Гарадзенскі калегіюм» адбылася прэзэнтацыя кнігі палітоляга, аўтара «Свабоды» Валера Карбалевіча «Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт».

Валер Карбалевіч распавядаў прысутным пра тое, як пісалася кніга, абазначыў яе адрозьненьні ад іншых выданьняў пра асобу Лукашэнкі. А таксама адказаў на шматлікія пытаньні прысутных адносна палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў Беларусі.

Кніга выйшла ў Маскве ў выдавецтве «Партызан» накладам 7000 асобнікаў. На 700 старонках аўтар карпатліва і падрабязна апісвае ўсе этапы палітычнай кар’еры Аляксандра Лукашэнкі, прыводзіць, бадай, сотні цытатаў кіраўніка Беларусі, якія красамоўна апісваюць характар і партрэт героя кнігі.

Сам аўтар зазначыў, што пра Аляксандра Лукашэнку, нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца пры ўладзе 17 гадоў, напісана вельмі мала кніг. Ён згадаў «Палітычную біяграфію» Аляксандра Фядуты і «Выпадковы прэзыдэнт» Паўла Шарамета і Сьвятланы Калінкінай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG