Вынесены прысуд журналісту Андрэю Пачобуту на прыступках будынка суда Ленінскага раёна Горадні камэнтуе Мечыслаў Яськевіч, намесьнік старшыні Саюзу палякаў, непрызнаванага беларускімі ўладамі.
«Мы тут стаялі і разважалі над тым, што ва ўсіх судах у сьвеце судзяць па законе, прымяняюць адпаведныя артыкулы. А ў нашым судзе нічога не называюць. Але мы вельмі цешымся, што Андрэй нарэшце ізноў з намі. Ну што тут можна сказаць пра гэты суд? Наш суд самы гуманны ў сьвеце! Наш Саюз палякаў 6 гадоў ужо не рэгіструюць, але ў Горадні надалей дзейнічаем, робім, дамагаемся. Гэта пры афіцыйным Саюзе палякаў трава на ходніках парасла, бо там толькі некалькі чалавек, якія нічога ня робяць, а ўсю працу за іх выконваюць аддзелы па ідэалёгіі».