Прысуд, вынесены журналісту Андрэю Пачобуту, на прыступках будынка суду Ленінскага раёну Горадні пракамэнтаваў лідэр Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін.
Вынесены прысуд журналісту Андрэю Пачобуту на прыступках будынка суда Ленінскага раёна Горадні пракамэнтаваў намесьнік старшыні БАЖ, Андрэй Бастунец. Ён адзін з сямі чалавек, які быў дапушчаны міліцыянтамі ў залу суда.
Пасьля падвышэньня мыта на ўвоз аўта з-за мяжы на гарадзенскім аўтарынку назіраецца зацішша: рынак паменшаў, цэны падрасьлі, пакупнікоў няшмат — усе ў чаканьні.
Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўленьня № 187 горада Слоніма адмовіліся сёньня выходзіць на працу з-за таго, што ім затрымліваюць выплату заробку. Пасьля гэтага ўжо ў абед заробак ім выплацілі.
Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўленьня №187 Слоніму адмовіліся сёньня выходзіць на працу праз тое, што ім затрымліваюць выплату заробку.
Пакуль у краіне не хапае валюты для ўсіх, Нацбанк стварыў чаргу для тых, каму яна патрэбная, даручыўшы «Беларусбанку» прадаваць наяўную валюту на сацыяльныя мэты. Гарадзенцы актыўна выкарыстоўваюць гэты шанец.
Такі прысуд вынес Лідзкі раённы суд карыстальніку сацыяльнай сеткі “В контакте” Яўгену Куцко за абразу на сваёй старонцы былога кіраўніка Лідзкага райвыканкаму Андрэя Худыка, які цяпер зьяўляецца намесьнікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.
На памежным пераходзе “Брузгі-Кузьніца Беластоцкая” ў вячэрні час чарга з машынаў на пераезд граніцы замірае да поўначы і толькі пасьля дванаццаці рух аўта аднаўляецца.
Нягледзячы на абмежаваньне праезду празь мяжу — не часьцей як адзін раз на пяць дзён, чэргі на праезд на пераходзе "Брузгі — Кузьніца Беластоцкая" зноў вырасьлі.
Сёньня Гарадзенскі абласны суд разглядае скаргу слонімскіх актывістаў да абласнога ўпраўленьня юстыцыі, якое ўжо двойчы адмовіла ім у рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня “Залаты леў”.
Мікалай Уласевіч, сябра АГП, скардзіўся на рашэньне Астравецкага раённага суду, які адмовіў яму ў разглядзе скаргі на рашэньне Астравецкага райвыканкаму аб забароне праводзіць пікет "Чарнобыль-Фукусіма-Астравец — гэта вам трэба?".
Гарадзенец Алесь Кіркевіч, намесьнік старшыні Маладога Фронту, асуджаны на чатыры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму Кастрычніцкім судом Менску. У Горадні жыве ягоная маці — спадарыня Ларыса, якая яго выгадавала адна.
Нягледзячы на сьвята 9 траўня, побач з абменьнікамі валюты ў Горадні надалей дзяжураць людзі. Валюты па-ранейшаму няма, але людзі чакаюць, што нехта здасьць і тады яе можна будзе набыць.
Цэны на рынках Горадні працягваюць расьці, некаторыя імпартовыя тавары наагул пазьнікалі. У роспачы пакупнікі і гандляры.
Затрыманага за расклейваньне ў Ваўкавыску плякатаў з фатаздымкамі палітвязьняў сябру АГП Віталя Гуляка ў міліцыі папярэдзілі і сканфіскавалі ў яго плякаты.
Сябра партыі АГП Віталь Гуляк быў затрыманы ў той час, калі расклейваў у горадзе плякаты з фатаздымкамі палітзьняволеных.
Сьледчыя дзеяньні зь сябрам «Моладзі БНФ» Уладзімерам Шульжыцкім праводзілі супрацоўнікі КДБ у Маладэчне. На кватэры, дзе ён жыў, зрабілі ператрус.
На Віталя Гуляка, актывіста АГП, склалі пратакол допыту, пасьля чаго адпусьцілі з пастарунку.
Сябру Рады "Моладзі БНФ" са Смаргоні Ўладзімера Шульжыцкага супрацоўнікі КДБ сёньня павезьлі ў Маладэчна, дзе зь ім, як паведаміла маці Шульжыцкага спадарыня Ганна, праводзяцца сьледчыя дзеяньні.
Уладзімер Шульжыцкі зараз знаходзіцца ў Смаргонскім РАУС. Учора ўвечары ў ягонай кватэры быў зроблены ператрус: канфіскаваны дзьве пнэўматычныя стрэльбы і адзін пнэўматычны пісталет.
Загрузіць яшчэ