Гражыну Шалкевіч асудзілі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 3 ліпеня. Яе пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічынь – 1 мільён 50 тысяч рублёў.
Гражына Шалкевіч была затрыманая падчас “маўклівае” акцыі 3 ліпеня. Яе напачатку адпусьцілі, а пазьней склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці і толькі ўчора міліцыянт увечары прынёс позву ў суд ёй дадому.
Журналістка ўпэўненая, што сёньня яе судзілі невыпадкова, паколькі ў Горадні мае адбыцца чарговая “маўклівая” акцыя. Улады, зь яе слоў, усялякім чынам імкнуцца запалохаць, як удзельнікаў акцый, так і журналістаў, якія іх асьвятляюць.