Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні працягваецца суд над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі ў Брузгах


Сёньня правы адказчыкаў у судзе бароніць адвакат Аляксандар Бірылаў. Да гэтага два паседжаньні суда адказчыкі ня мелі адваката, але пасьля таго, як суд аб’явілі закрытым, вырашылі ўсё ж зьвярнуцца па дапамогу да прафэсійнага юрыста.

Пракуратура Гарадзенскай вобласьці падала ў суд пазоў да 36 актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску "Брузгі". Пазоў пададзены ў інтарэсах упраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкаму і Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. У ім утрымлівалася патрабаваньне кампэнсацыі стратаў на суму звыш 11 мільёнаў рублёў.

Увечары 12 чэрвеня на памежным пераходзе "Брузгі" ў Гарадзенскай вобласьці каля 200 чалавек перакрылі дарогу, абураныя тым, што мытнікі не выпускалі на тэрыторыю Польшчы кіроўцаў, якія выяжджалі туды другі дзень запар.

Мытнікі матывавалі свае дзеяньні рашэньнем ураду пра абмежаваньне і забарону вывазу за мяжу аўтамабільнага паліва і шэрагу спажывецкіх тавараў. Інцыдэнт доўжыўся тры гадзіны. Стыхійную акцыю спыніў спэцназ. 22 чалавекі былі затрыманыя і аштрафаваныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG