Увечары 24 верасьня ў Горадні на 89-ым годзе жыцьця памёр Мікалай Мельнікаў, былы выкладчык літаратуры ў Гарадзенскім унівэрсітэце імя Янкі Купалы, стваральнік грамадзкага музэю Васіля Быкава, удзельнік Другой Сусьветнай вайны, сябра Саюза ,беларускіх пісьменьнікаў, чалавек з актыўнай грамадзкай пазыцыяй.