Мікалай Мельнікаў выкладаў у Гарадзенскім унівэрсытэце філялёгію. Пазьней ён стварыў дэмакратычную вэтэранскую арганізацыю і грамадзкі музэй Васіля Быкава. Сам спадар Мельнікаў паходзіць з Чавускага раёну на Магілёўшчыне.
У траўні 2006 Мікалай Мельнікаў апублікаваў аўтабіяграфічныя ўспаміны, прэзэнтацыя кніжкі адбылася ў Горадні. Аўтар пісаў пра тое, як у 30-я гады «раскулачылі» іх сям’ю, і яго разам з бацькамі саслалі ў лягер у Валагодзкую вобласьць. Сваю кнігу ён назваў «Адчай, боль і горыч».
Кніга — пра гвалт у адносінах да вялікай працавітай сялянскай сям’і, пра рабаўніцтва ўладамі яе гаспадаркі. Мельнікавых вывозілі ў канцлягер таварным эшалёнам, куды сагналі людзей з усяго Чавускага раёну, чые хаты задарма забірала новая ўлада. Самае ўражлівае ў гэтым сэнсе месца ва ўспамінах, калі дыхтоўную хату аднаго з родных Мікалая Мельнікава рассыпалі, перавезьлі, ды так і не склалі назад, усё згніла.
Сёлета 11 траўня ў Горадні стваральніку грамадзкага музэю Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча.
«Прэмія ўручаецца штогод Беларускім Пэн-цэнтрам за сумленнае слова, за публіцыстыку. Часьцей за ўсё яе атрымліваюць пісьменьнікі, публіцысты, журналісты. Мікалая Мельнікава ўганаравалі — за доўгую плённую дзейнасьць па захаваньні гарадзенскай спадчыны Васіля Быкава», — сказаў Старшыня Беларускага Пэн-цэнтру Андрэй Хадановіч