Нягледзячы на тое, што сам Андрэй Пачобут не атрымаў адпаведных папераў на рукі, гэтую інфармацыю пацьвердзілі сьледчы Арсень Нікольскі і адвакат Пачобута.
Ірына Давідовіч, якая вылучаная кандыдатам па Івейскай акрузе ад партыі АГП, падчас запісу свайго выступу на тэлебачаньні ў Горадні ўжыла фразу: «За чэсныя выбары без Лукашэнкі». Яе прымусілі зрабіць перазапіс.
Кіраўніка абласной арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова, вылучанага прэтэндэнтам у кандыдаты, выклікалі ў Цэнтральную выбарчую камісію № 50 з прычыны скаргі ад выбарцаў.
Недалёка ад Горадні ў старым рэчышчы Нёмана знайшлі мёртвую рыбу. Біёлягі зьвязваюць гэта з будаўніцтвам ГЭС. Будаўнікі ў сваю чаргу сьцьвярджаюць, што не парушылі патрабаваньняў экалягічнай экспэртызы.
Ва Ўпраўленьні юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама спасылаюцца на непадаваньне сьпісу сябраў Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, з указаньнем месцаў іх працы і жыхарства.
У Сьвята-Траецкай царкве адбыўся малебен па-беларуску. Побач з помнікам ля царквы прэзэнтавалі кнігу «Лісты з Зэльвы». Усе, хто прыехаў на ўрачыстасьці, усклалі кветкі на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў а таксама пабычылі ў невялічкім царкоўным музэі Эвангельле, якое падарыла Ларыса Геніюш царкве і сама аздобіла яго аксамітам.
9 жніўня спаўняецца 102 гады зь дня нараджэньня беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Урачыстыя мэрапрыемствы, прысьвечаныя гэтай даце, адбудуцца ў Зэльве 11 жніўня.
Віталь Гуляк расклейваў плякаты ў цэнтры Ваўкавыска ў гадавіну арышту старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага.
Подпісы разам зь сябрамі ініцыятыўнай групы зьбіраў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Зьміцер Бандарчук.
Заяўку на правядзеньне 4 жніўня пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў падавалі гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч.
З Пушкіным працуюць сем юнакоў і 75-гадовы пэнсіянэр. Усе яны атрымалі дабраславеньне айца Сергія.
Абласныя ўлады не ўключылі ніводнага прадстаўніка БНФ у выбарчыя камісіі.
АГП і БНФ абскардзілі ў абласным судзе рашэньні Гарадзенскага аблвыканкаму па фармаваньні акруговых камісіяў.
Слонімскі актывіст Іван Бедка напісаў скаргу на кіраўніцу спраў райвыканкаму, якая абраная старшынёй Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58, Алену Мачаліну. Яна спрабавала не дапусьціць назіральнікаў ад выбарцаў на першае пасяджэньне акруговай камісіі.
У палянійным цэнтры бізнэса і турызма «Kresowia», які падтрымлівае непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў, сканфіскавалі дзевяць кампутараў.
Распачаўся ператрус у яшчэ адным офісе Саюзу палякаў «Крэсовія».
Міліцыянты прывезьлі трох сьлесараў з камунальнай службы для таго, каб ускрыць дзьверы ў адно з памяшканьняў, якое арандуе непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў.
На офіс, які арандуе непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў, з пастановай на вобшук прыйшлі сьледчы і трое амапаўцаў. У пастанове напісана, што ў памяшканьні можа знаходзіцца літаратура, у якой утрымліваюцца антыдзяржаўныя заклікі.
Жонка Андрэя Пачобута Аксана сустрэлася з мужам у гарадзенскай турме.
26 чэрвеня, Аксана Пачобут мае гадзіннае спатканьне з мужам у гарадзенскай турме. Сёньня дазвол падпісаў сьледчы Арсені Нікольскі.
Загрузіць яшчэ