Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня сельсавету прыгнаў аўтобус, каб вяскоўцы ехалі галасаваць


У Лідзкім раёне, у вёсцы Крыніцы, паводле мясцовай жыхаркі спадарыні Валянціны, старшыня сельсавету два дні наказваў мясцовым жыхарам, што сёньня прыедзе аўтобус і каб зьбіраліся і ехалі галасаваць.

Большасьць вяскоўцаў так і зрабілі. Праўда, спадарыня Валянціна ня згодная з тымі, хто паехаў сёньня за 4 кілямэтры ў суседнюю вёску Дворышча галасаваць датэрмінова.

Спадарыня: «Аўтобус ніхто не павінен пасылаць, бо ў Выбарчым кодэксе запісана, калі хто ня можа сам дабрацца да ўчастку, павінен туды патэлефанаваць, каб да яго прыехалі, і тады ён можа прагаласаваць. Кожны чалавек хоча прагаласаваць. Але калі ён ня можа знайсьці транспарт альбо ня хоча сам туды дабірацца, значыцца, яму і не патрэбныя гэтыя выбары».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG