Генадзь Драздоў смаргонскім судом асуджаны на 3 мільёны рублёў, Валянцін Варанішча — на адзін мільён, смаргонскі актывіст Уладзімер Шульжыцкі — на 3 мільёны, справа Алеся Пушкіна адкладзена на 24 верасьня.
Суд палічыў мастакоў вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні ўгодкаў народзінаў Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады. Мастакі вінаватымі сябе не прызналі і зьбіраюцца абскарджваць рашэньне.
Разгляд спраў мастакоў суполкі «Пагоня» ў Смаргонскім судзе адбываўся без адвакатаў, хоць у мінулы панядзелак справы былі адкладзеныя якраз з той прычыны, што мастакі запатрабавалі для сябе абаронцаў.
Сёньня ў судзе прагучала, што мясцовыя адвакаты адмовіліся іх бараніць. Яшчэ ў мінулы панядзелак яны выказвалі такую згоду.
Паводле пратаколаў, складзеных у міліцыі, мастакоў вінавацілі ў арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага пікету побач з помнікам Багушэвічу і шэсьця па вуліцах гораду з партрэтамі Лапіцкага, якія яны самі ж намалявалі.
Судзьдзю Людмілу Пятрову найбольш цікавіла, як мастакі ставілі свае карціны, калі знаходзіліся побач з помнікам Багушэвічу, і якім чынам потым іх несьлі па вуліцах.
Ёй адказвалі, што прыехалі ўшанаваць памяць незаконна забітага юнака, які змагаўся за Беларусь супраць бальшавізму, дзеля гэтага заказалі малебен у царкве, пабылі на ім, а потым выйшлі да помніка Багушэвічу. Там і паставілі карціны так, каб яны стаялі, ніякіх пікетаў не праводзілі.
А потым несьлі іх у руках, як звычайна людзі носяць рэчы. Удакладнялі, што пры гэтым не рабілі ніякіх заклікаў, не заміналі мінакам, ішлі выключна па ходніках.
Судзьдзю цікавіла яшчэ — на якой падставе мастакі лічаць Лапіцкага героем і чаму адзначаюць ягоныя ўгодкі. Сама яна прызналася, што ніколі ня чула гэтага прозьвішча і нідзе ня бачыла, каб яно было ўганаравана. Пазьней судзьдзя Пятрова сумленна прызналася, што і імя Ларысы Геніюш яна таксама ніколі ня чула.
Спадар Варанішча распавёў судзьдзі, што аднойчы не было на чым прывезьці ў выставачную залю Смаргоні ягоныя карціны на выставу, і са школы паслалі каля 40 вучняў, тыя праз горад калёнай прынесьлі карціны, і ніхто іх за гэта не судзіў.
Вось што сказаў «Свабодзе», калі рашэньне суду было вынесена, мастак Генадзь Драздоў:
«Усё гэта можна назваць тэатрам абсурду, паколькі мы прыехалі сюды зь мірнай хрысьціянскай місіяй. Але ж мы тут ведаем гэтую ўладу, самі жывём. Улада выхавала ўжо цэлае пакаленьне такіх самых манкуртаў бяз памяці, якія ня ведаюць ні сваёй гісторыі, ні культуры, ні герояў».
Валянцін Варанішча з іроніяй успрыняў рашэньне суду:
«Прысуду іншага не магло быць, праўда, магло быць толькі яшчэ горш. Адным словам: ім загадалі — яны зрабілі».
Актывіст Уладзімер Шульжыцкі не пярэчыў судзьдзі, толькі заўважыў, што прыйшоў разам з мастакамі ўшанаваць памяць сапраўднага героя Беларусі:
«Тое, што рэжым зьмяняе заканадаўства пад сябе, сьведчыць толькі пра антынароднасьць гэтага рэжыму».
Алесь Пушкін паводзіў сябе ў судзе найбольш разьняволена, нават жартаваў і заявіў судзьдзі, што гэтай акцыяй хацеў спраўдзіць рэакцыю ўладаў на постаць Лапіцкага. І паколькі знаходзіцца ў судзе, то зразумеў, што такое стаўленьне прысутнічае. Пасьля суду ён сказаў «Свабодзе»:
«Спадкаемца сталінскай дзяржавы — гэта сёньняшняя РБ. Сьведчаньне гэтаму тое, што я зараз знаходжуся тут. А я хацеў бы быць дома, разам зь дзецьмі, думаць пра мастацтва, пра рэстаўрацыю Сынкавіцкай царквы, але я тут. Вось такое дзеяньне дзяржавы выклікала тое, што я пранёс па Смаргоні партрэт Лапіцкага».
Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёну. У пасьляваенны час ён меў ужо той узрост, калі разумеў усю злачыннасьць камуністычнай улады, і, стварыўшы падпольле, выступіў на барацьбу зь ёй. Расстралялі яго 28 кастрычніка 1950 году за тое, што стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала лістоўкі, скіраваныя супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.
«Свабода» вяла жывы рэпартаж з працэсу
18:00 Справу Алеся Пушкіна адклалі на 24 верасьня ў сувязі з тым, што ён не пасьпеў азнаёміцца з пратаколамі. Пушкіна вінавацяць таксама ў супраціве міліцыянтам.
15:30 Валянцін Варанішчаў аштрафаваны на 1 мільён рублёў.
12:50 Генадзя Драздова суд аштрафаваў на 3 мільёны рублёў.
10:30 Алесь Пушкін падаў скаргі пракурору раёну і намесьніку старшыні райвыканкаму.
Мастак Алесь Пушкін скардзіцца на начальніка аддзелу культуры Смаргонскага райвыканкаму Тацьцяну Ражаву, якая праігнаравала ягоную просьбу аб ушанаваньні памяці расстралянага ў 50-я гады патрыёта Беларусі Расьціслава Лапіцкага, які змагаўся за незалежнасьць Беларусі.
Пушкін таксама зьвяртае ўвагу на тое, што міліцыянт, які затрымліваў яго і ягоных калег, ігнараваў ягоныя просьбы зьвяртацца да іх па-беларуску. Пушкін патрабуе, каб былі прынятыя меры да службовых асобаў, якія не валодаюць дзяржаўнай мовай і знаходзяцца на дзяржаўнай службе.
Алесь Цыркуноў ужо аштрафаваны судом на 1 мільён рублёў.
Акрамя Алеся Цыркунова ўсе затрыманыя запатрабавалі ў судзе адвакатаў і таму разгляд іх спраў перанесьлі на 10 верасьня.
Трэцяга верасьня мастакі суполкі «Пагоня» Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў і Алесь Цыркуноў прыехалі ў Смаргонь адзначыць чарговыя ўгодкі Расьціслава Лапіцкага. Да іх далучыўся мясцовы мастак Валянцін Варанішча і актывіст Уладзімер Шульжыцкі.
Усе яны адстаялі ў царкве малебен, які быў заказаны па нявінна забітаму Расьціславу Лапіцкаму, пасьля чаго з партрэтамі Лапіцкага, якія самі намалявалі, ішлі па горадзе. На адной з ціхіх вулачак іх запынілі міліцыянты і даставілі ў пастарунак, дзе на ўсіх былі складзеныя пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванага шэсьця.
Ноч затрыманыя правялі ў пастарунку, а на наступны дзень пачаліся суды. Сёньня разгляд спраў працягнецца.
Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасня 1928 года ў вёсцы Касута Вялейскага раёна. У пасляваенны час ён меў ужо той узрост, калі разумеў усю злачыннасць камуністычнай улады і, стварыўшы падпольле, выступіў на барацьбу зь ёй. Расстраляны ён быў 28 кастрычніка 1950 года за тое, што стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала лістоўкі скіраваныя супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.