Афіцыйна паведамляюць, што падазраванага затрымалі, хто ён — не гаворыцца. Аднак на мясцовым форуме ў інтэрнэце зьявілася інфармацыя, што забойства ўчыніў супрацоўнік АМАПу.
У афіцыйнай інфармацыі Сьледчага камітэту прозьвішчаў забітай і падазраванага ў забойстве няма. У прэсавай службе Ўпраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму таксама адмовіліся даваць якія-кольвек зьвесткі пра забойцу.
У афіцыйнай інфармацыі гаворыцца толькі пра тое, што падазраваны быў затрыманы ў лесапаркавай зоне празь некалькі гадзін пасьля злачынства. Удакладняецца, што гэта мужчына 1974 году нараджэньня. І гаворыцца, што гэта быў знаёмы нябожчыцы.
На гарадзенскім форуме зьявіліся сьведкі, якія бачылі здымак злачынцы. Яго паказвалі міліцыянты, якія лавілі падазраванага ў лесапаркавай зоне. Яны і сьцьвярджаюць, што гэта супрацоўнік АМАПу. Адзін з гарадзенцаў кажа, што гэта быў не шараговы міліцыянт: «Ён выкладаў нешта ў АМАПаўцаў і іншых міліцыянтаў».
Таксама на гарадзенскім форуме зьявілася інфармацыя, што жанчыне было нанесена 14 колатых раненьняў. Пацярпеў і ейны сын, цяпер ён у шпіталі.
Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель нагадвае, што ў Горадні гэта ўжо ня першае жорсткае забойства, якое ўчыніў супрацоўнік міліцыі. Юргель узгадвае, як у 2008 годзе быў затрыманы капітан Аляксандар Сяргейчык. Яго вінавацілі ў 13 забойствах і гвалтаваньнях маладых жанчын. Сяргейчыка прыгаварылі тады да сьмяротнага пакараньня.
Але, паводле Юргеля, акрамя таго, што пакаралі кіраўніцтва раённага аддзяленьня дэпартамэнту аховы, ніякіх значных наступстваў абласное кіраўніцтва УВД не зазнала. Хоць, са слоў Юргеля, Сяргейчык пасьля абвяшчэньня прысуду пачаў даваць паказаньні супраць міліцэйскіх начальнікаў.
Юргель: «Ніхто зь міліцэйскага абласнога начальства па гэтых кампраматах ня быў пакараны, нікога не зьнялі з пасады, ніякіх гучных спраў не заводзілі. Адзінае — пасьля прысуду Сяргейчыку ў Ленінскім і Кастрычніцкім РАУСах увялі пасады псыхолягаў».
Год таму начальнік Гарадзенскага абласнога дэпартамэнту аховы Дзінас Лінкус быў асуджаны на 4 гады калёніі за зьбіцьцё начальніка Шчучынскага раённага дэпартамэнту аховы Аляксея Сяргея, які ў выніку атрымаў сур’ёзную шкоду здароўю. Нагадаю, што яшчэ да гэтага Лінкус, працуючы ў Менску, затрымліваў апазыцыянэраў, ужываў сілу ня толькі да мужчын, але і жанчын.
Паводле пацярпелага Сяргея, нягледзячы на тое, што толькі ў Вярхоўным судзе Лінкус прызнаў сябе вінаватым і кампэнсаваў маральныя страты, суд пакінуў прысуд у сіле, але Лінкус надалей застаецца на волі пад хатнім арыштам.
Сяргей: «Ён падаў прашэньне на памілаваньне і чакае па месцы жыхарства памілаваньня альбо адтэрміноўкі прысуду ў сувязі з тым, што ў яго трое дзяцей. Я вось ніяк не разумею: чалавека прыкрылі, выпусьцілі, адбыўся суд раённы, абласны, Вярхоўны — усе далі 4 гады, а ён у хаце чакае памілаваньня. Во як!»

Я вось ніяк не разумею: чалавека прыкрылі, выпусьцілі, адбыўся суд раённы, абласны, Вярхоўны — усе далі 4 гады, а ён у хаце чакае памілаваньня