Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі прапанавалі публічны падлік галасоў


Назіральнікі ад БХК прапанавалі старшыні ўчастковай камісіі № 25 Гарадзенскай-Занёманскай акругі № 49 свой варыянт падліку бюлетэняў.

Назіральнікі прапануюць, каб пасьля сартаваньня бюлетэняў адзін зь сябраў участковай камісіі па ўказаньні старшыні камісіі вёў публічны падлік галасоў, каб сябры камісіі і назіральнікі маглі бачыць пазнаку, якую выбарца зрабіў у бюлетэні.

Паводле аднаго з назіральнікаў — Рамана Юргеля, раней пры падліку галасоў кожнаму сябру камісіі раздавалася пэўная частка бюлетэняў, і потым яны пісьмова альбо шэптам, без агалошваньня, паведамлялі лічбы старшыні камісіі. І гэта выклікала шмат нараканьняў з боку назіральнікаў, бо ніхто ня бачыў, што насамрэч было ў стосе бюлетэняў.

Зараз назіральнікі прапануюць, каб пасьля сартаваньня бюлетэняў адзін зь сябраў участковай камісіі па ўказаньні старшыні камісіі вёў публічны падлік галасоў, каб сябры камісіі і назіральнікі маглі бачыць пазнаку, якую выбарац зрабіў у бюлетэні.

Назіральнікі ў сваім звароце дадаюць, што паколькі старшыня камісіі не надзелены паўнамоцтвамі самастойна вызначаць спосаб падліку галасоў, яны прапануюць разгледзець прапанову калегіяльна на паседжаньні акруговай камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG