Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя сканфіскавала 15 тысяч улётак АГП з заклікам да байкоту


Графіці. Ілюстрацыйнае фота
Графіці. Ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль сябра партыі АГП Сяргея Ліса на трасе Менск—Горадня затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Ліса завезьлі ў міліцыю Ліды.

Сяргей Ліс у РАУСе дамагаўся тлумачэньня — на якой падставе яго затрымалі. Ён паказаў, што ўлёткі аддрукаваныя афіцыйна ў друкарні, на іх пазначаны ўсе неабходныя выходныя дадзеныя.

Паводле Ліса, падпалкоўнік міліцыі патлумачыў яму, што ўлёткі канфіскоўваюцца на падстве таго, што ў іх зьмешчаны заклік да байкоту выбараў і гэта, маўляў, зьяўляецца парушэньнем.

Сяргея Ліса пратрымалі ў пастарунку больш за тры гадзіны, склалі пратакол і адпусьцілі. Ліс таксама дадаў, што за ім сачыла машына яшчэ з Горадні, калі ён накіроўваўся ў Менск, а на адваротным шляху яго спынілі папросту ў полі, і іх нічога не цікавіла акрамя таго, што ён вязе ў багажніку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG