Падчас фэстывалю можна пачуць ня толькі сам арган, але і дуэты аргана з габоем, са сьпевамі, альтам і нават пабачыць пантаміму пад арганнае суправаджэньне.
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну, блізу літоўскае мяжы, распачаўся незвычайны пленэр. Мастакі маюць аздобіць вёску, у якой многія зь іх жывуць.
Сьледчыя Ўпраўленьня фінансавых расьсьледаваньняў па Ваўкавыскім раёне склалі на Аўтуховіча пратакол, паводле якога ён незаконна набыў валюту ў пасажыра таксі. У пратаколе былі запісаныя паказаньні двух сьведак. У судзе сьведкі ад іх адмовіліся.
21 год таму, ідучы на свае першыя прэзыдэнцкія выбары, Аляксандар Лукашэнка абяцаў «запусьціць заводы». Ці выканаў ён тое сваё абяцаньне? Адказваюць гарадзенцы.
Бацькі дзяцей, якія навучаліся ў гарадзенскіх школах па-беларуску, цяпер дамагаюцца, каб далейшае навучаньне ў гімназіі, куды яны паступілі, працягвалася таксама на беларускай мове.
На Гарадзеншчыне рэзка зьмяншаецца колькасьць прыватных прадпрымальнікаў. Сёлета лічба гандляроў, якія мусілі спыніць дзейнасьць, сягнула звыш тысячы чалавек.
З 23 чэрвеня кансуляты Польшчы ў Беларусі распачынаюць выдачу шэнгенскіх біямэтрычных візаў.
На Гарадзеншчыне пачаліся адміністрацыйныя працэсы ў дачыненьні да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не змаглі аплаціць у вызначаны тэрмін абавязковыя страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Апытаньне Свабоды ў Гародні пра стаўленьне да прапанову папы Рымскага Францішка усталяваць адзіную дату Вялікадня для каталікоў і праваслаўных.
На ўскрайку вёскі Сьвіслач Гарадзенскага раёну, заціснуты паміж птушнікамі і полем са збажыной, разбураецца без рамонту і дагляду рэдкі для Беларусі драўляны маёнтак пачатку ХХ стагодзьдзя ў закапанскім стылі.
Гарадзенцы пра будучыя выбары. Апытаньне Свабоды.
Гарадзенец Уладзімер Брыцько насупраць сваёй хаты па Рыбацкай вуліцы ачысьціў ад шматгадовага дзёрну і кустоў кавалак набярэжнай Нёмана — цяпер яна выглядае як у 30-я гады, калі яе ўклалі каменьнем.
У вёсцы Кашубінцы Гарадзенскага раёну разбураецца і раскрадаецца маёнтак канца ХVIII стагодзьдзя. Ёсьць ахвотныя выкупіць яго ў мясцовага, каб аднавіць і наладзіць тут агратурызм, але ня могуць дамовіцца з калгасам.
Паміж польскай паліцыяй і грамадзянамі Беларусі, якія стаялі ў чарзе на ўезд у памежны пераход «Баброўнікі», адбыўся канфлікт, які доўжыўся цягам гадзіны і скончыўся газам і штрафамі.
Гарадзенскі экспэрт называе аднаўленьне палаца ў Шчучыне адным з найлепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў Беларусі.
Улады заявілі пра намер падвысіць падаткі для ўладальнікаў аграсядзібаў. Гаспадары гэтым незадаволеныя і кажуць, што могуць згарнуць бізнэс.
Апытаньне Свабоды ў Горадні.
Ці хацелі б вы, каб Беларусь у будучыні далучылася да Эўразьвязу? Што для гэтага неабходна зрабіць? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу журналістаў-фрылансэраў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава, якім Ленінскі суд прысудзіў па 20 базавых велічынь.
Паводле польскіх мытных службаў, за першы квартал сёлета грамадзяне Беларусі патрацілі на тавары ў Польшчы больш як 90 мільёнаў даляраў.
Загрузіць яшчэ