Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў дамагаецца, каб інфармацыя пра выбары на афіцыйных сайтах зьмяшчалася і на беларускай мове.
Гарадзенскі абласны суд не здаволіў скаргу Сойму БНФ на рашэньне сумеснай камісіі Гарадзенскага аблвыканкаму і прэзыдыюму абласнога савету аб неўключэньні дваіх сябраў партыі ў склад акруговых выбарчых камісій.
Напярэдадні дэнамінацыі «Белпошта» спыніла прыём плацяжоў 30-га чэрвеня і 1 ліпеня. Таксама гарадзенцы сутыкнуліся з тым, што ў «Беларусбанку» «паляцела» сыстэма, а камэрцыйныя банкі скарацілі працоўныя дні.
Падпісаць паштоўку ў падтрымку зьняволенага стваральніка сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса людзі прыходзяць у гарадзенскі офіс БХД.
Былы палітвязень лічыць, што ўсе сучасныя палітычныя сілы дыскрэдытавалі сябе, і хоча стварыць прафсаюз, які «па-сапраўднаму мог бы бараніць правы індывідуальных прадпрымальнікаў».
Прадстаўнікі гарадзенскіх апазыцыйных партый, пабачыўшы, як сфармавалі акруговыя камісіі, заяўляюць, што на выбары ўлады рыхтуюць чарговы спэктакль.
і прозьвішча загінулага — Уладзімер Бекіш. Так было напісана на крыжы. Яму нібыта 42 гады.
Карэліцкі краязнаўца Алесь Самец за доўгія гады пошукаў выкрыў, што партызанскі камандзір у ягоным раёне падчас вайны беспрычынна застрэліў іншага камандзіра партызанскага атраду і хаваў злачынства.
У аграсядзібе «Гасьціна», што ў вёсцы Пескі Лідзкага раёна, гаспадар будуе батлейку для дзіцячых беларускіх спэктакляў, а таксама для правядзеньня беларускіх канцэртаў і імпрэзаў. Адчыніць батлейку плянуюць 8 верасьня.
Сям’я з-пад Луганску ад ваенных падзеяў на радзіме ратуецца ў Горадні.
У Горадні пасьля рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру ў 2006 годзе практычна зусім зьнікла з ходнікаў плітка мінулага і пазамінулага стагодзьдзяў. Актывісты ТБМ не змаглі даведацца, куды яна зьнікла.
У Горадні паміж 17-й і 18-й гадзінамі адбылася моцная бура. Штармавое папярэджаньне абʼяўлена па ўсёй краіне.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, перавышэньня дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў як на тэрыторыі прадпрыемства, так і ў навакольлі не назіраецца. Прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме.
Пераважная большасьць гарадзенцаў лічаць, што цэны на харчы на рынках горада не адпавядаюць іх заробкам і пэнсіям.
Колькасьць турыстаў з Горадні, якія зьбіраюцца сёлета на адпачынак, амаль ўдвая меншая чым летась, і пераважаюць бюджэтныя кірункі. Крым у такія не ўваходзіць.
«Чарговае абдурваньне народа. Гэта ж у нас ужо чацьвёрты раз адбудзецца. А потым інфляцыя зноў усё праглыне, і давядзецца гэтыя капейкі выкідаць. Трэба спачатку наладзіць эканоміку».
Рэканструктары эпохі вікінгаў ладзяць трохтыднёвую экспэдыцыю па Нёмане з Горадні да Клайпеды на сярэднявечнай ладзьдзі.
Гарадзенскае абласное ўпраўленьне Сьледчага камітэту завяло крымінальную справу па факце сьмерці двух рабочых і атручэньня яшчэ двух у адным з цэхаў прадпрыемства «Гродна Азот».
Сябру Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ірыну Давідовіч апыталі ў пастарунку за распаўсюджваньне разам зь іншымі актывістамі інфармацыйных матэрыялаў у раённым цэнтры.
Ваўкавыская фірма таксі, у якой працуе былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, зьмяніла назву і працягвае працу.
Загрузіць яшчэ