Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іўе: актывістку апыталі ў міліцыі і запісалі адказы па-беларуску


Ірына Давідовіч
Ірына Давідовіч

Сябру Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ірыну Давідовіч апыталі ў пастарунку за распаўсюджваньне разам зь іншымі актывістамі інфармацыйных матэрыялаў у раённым цэнтры.

Ірына Давідовіч сказала, што сапраўды 28 траўня разам з аднапартыйцамі хадзіла на рынак і раздавала прадпрымальнікам інфармацыйныя матэрыялы.

— У матэрыялах была антыкарупцыйная плятформа АГП, а таксама парады для прадпрымальнікаў пра тое, як выжываць у складанай эканамічнай сытуацыі. На пытаньне міліцыянта — ці выкрыквалі нейкія лёзунгі і заклікі — адказала, што нічога не выкрыквалі. Ён так і запісаў, і на гэтым апытаньне скончылася.

Давідовіч сказала, што запатрабавала, каб ейнае апытаньне міліцыянт запоўніў па-беларуску:

«Яго гэта трохі засмуціла, але тым ня менш ён запісаў яго на беларускай мове».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG