Жыхар вёскі Лунна Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Лявон Карповіч выдаў кнігу пра сваё мястэчка — Луна-Воля.
Палова беларусаў штомесяц зарабляе менш за 3,5 мільёна рублёў. Больш за паўмільёна чалавек жывуць у нашай краіне за рысай беднасьці. Жыхары Івацэвічаў, Гародні і Менску распавялі Радыё Свабода, як пражыць на нармальны беларускі заробак.
Слонімскі раённы суд не задаволіў скаргу рабочага камвольна-прадзільнага камбінату Міхаіла Сошкі да адміністрацыі фабрыкі аб непрацягненьні яму працоўнага кантракту за тры гады да пэнсіі.
У былой школе ў Мількаўшчыне, якую зачынілі тры гады таму, на радзіме пісьменьніцы Элізы Ажэшкі ў Гарадзенскім раёне, былая настаўніца Тацяна Савянкова ператварыла школьны музэй вядомай пісьменьніцы ў літаратурна-краязнаўчы.
У Горадні прайшла працэсія Божага цела. У ёй узялі ўдзел тысячы вернікаў, якія прайшлі шляхам ад Фарнага касьцёла да Брыгіцкага, Бернадынскага і праз Нёман да Францысканскага.
У Горадні на працягу трох дзён адбываецца Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Рэлігійны форум у гонар Божай Міласэрнасьці прысьвечаны 25-годзьдзю заснаваньня Гарадзенскай дыяцэзіі і праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.
Пакупнікоў на рынках у Горадні паболела, але гандаль не ажывіўся: самі гандляры скардзяцца, што прыбытак у іх ад колькасьці людзей не павялічваецца.
Гарадзенец Аляксандар Місьцюкевіч, былы інжынэр, сябра ТБМ, выдаў кнігу пра сваю родную вёску Піронім у Слонімскім раёне і навакольлі — «Падарожжы па родных мясьцінах». Зь ім гутарыць карэспандэнт Свабоды.
На вуліцах Горадні зьявіліся білбарды на тэму «Вуліцы нашага гораду».
На бяздомных у прыватным прытулку Аляксея Шчадрова ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну паскладалі пратаколы за пражываньне без дакумэнтаў і рэгістрацыі.
Ваўкавыскую фірму «Ніка-таксі 22222», у якой працуе былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, Міністэрства транспарту пазбаўляе ліцэнзіі.
Трыццаць гадоў таму ў Горадні расчыніў дзьверы музэй Максіма Багдановіча. За гэты час ён стаў прыкметным культурным цэнтрам. Пра тое, як ствараўся музэй і зьбіралася ягоная экспазыцыя, Свабода гутарыць з паэткай Данутай Бічэль-Загнетавай.
Гісторык Андрэй Вашкевіч разам з калегамі склаў мапу Горадні, пазначыўшы неафіцыйныя назвы, якія часткі гораду насілі ў 1960–70-я гады.
У рашэньні Лідзкага раённага суду гаворыцца, што справа ў дачыненьні да Вітольда Ашурка спынена з прычыны малазначнасьці парушэньня і адсутнасьці нанясеньня шкоды.
Ігар Дзьячкоў, сябра гарадзенскай арганізацыі «Грамады» і Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, лічыць, што яго прымусілі звольніцца з палітычных матываў.
Нягледзячы на мытныя абмежаваньні, беларусы Гарадзеншчыны імкнуцца ў Польшчу на закупы.
У вёсцы Гожа Гарадзенскага раёна камунальшчыкі пачалі закрываць водаправодныя калёнкі, зь якіх бралі ваду жыхары суседніх дамоў. Многія вяскоўцы, асабліва пэнсіянэры, якія ня маюць выгодаў у прыватных дамах, могуць застацца зусім без вады.
У Горадні на 84-м годзе жыцьця памёр Аляксандар Талерчык, грамадзкі актывіст, краязнаўца, адзін з пачынальнікаў «Паходні», мэцэнат, пэдагог, руплівец беларушчыны, аўтар кнігі пра сваю вёску Парэчча ў Слонімскім раёне.
У Горадні складзены пратакол на прадстаўніка Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Васіля Корабава, які нібыта браў удзел у акцыі ў падтрымку звольненага са Слонімскай камвольнай фабрыкі сябра іх прафсаюза Міхаіла Сошкі.
На Гарадзеншчыне гаспадары аграсядзібаў скардзяцца, што практычна ня стала кліентаў. Не спадзяюцца нават на сэзон адпачынкаў, які мае неўзабаве распачацца.
Загрузіць яшчэ